Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 ліпеня 2018, 13:52

Хакеісты мінскага "Дынама" тры матчы КХЛ у лістападзе правядуць у "Чыжоўка-Арэне"

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" тры матчы КХЛ у лістападзе правядуць на "Чыжоўка-Арэне", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе каманды.

Як растлумачылі ў стане "зуброў", 25 лістапада ў "Мінск-Арэне" адбудзецца міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018". Падрыхтоўка пляцоўкі да маштабнага мерапрыемства пачнецца ў пачатку лістапада, таму "Дынама" правядзе тры матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ у "Чыжоўка-Арэне".

На 9-тысячнай арэне адбудуцца матчы з хакеістамі "Трактара" (12 лістапада), магнітагорскага "Металурга" (14 лістапада) і "Аўтамабіліста" (16 лістапада).

Мінскае "Дынама" стартуе ў 11-м сезоне КХЛ выязной сустрэчай з казанскім "Ак Барсам" 3 верасня, далей 5 верасня падапечныя Гордзі Дуаера згуляюць у Ніжнім Ноўгарадзе з "Тарпеда", а 7 верасня - з ніжнякамскім "Нафтахімікам". Першы дамашні матч у "Мінск-Арэне" дынамаўцы правядуць 10 верасня супраць фінскага "Ёкерыта".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі