Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 жніўня 2017, 11:27

Хакеісты мінскага "Дынама" стартуюць у дзясятым сезоне КХЛ

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" стартуюць сёння ў дзясятым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На лёдзе "Мінск-Арэны" падапечныя Гордзі Дуаера згуляюць з фінскім "Ёкерытам". Пачатак матчу ў 19.30. Тэлеканал "Беларусь 5" правядзе прамую трансляцыю сустрэчы.

У ходзе падрыхтоўкі да юбілейнага сезона дынамаўцы, якія пачалі трэніравацца ў пачатку ліпеня, правялі два перадсезонныя турніры. У Кубку Мінска яны занялі пятае месца, а ў Рызе на Кубку Латвійскіх чыгунак - чацвёртае.

Мінулы рэгулярны чэмпіянат КХЛ стаў адным з самых удалых для "зуброў" за час выступлення ў КХЛ. Каманда стала пятай у Заходняй канферэнцыі, набраўшы рэкордныя 105 ачкоў. Аднак паражэнне ў першым раўндзе плэй-оф ад яраслаўскага "Лакаматыва" расчаравала балельшчыаў. У міжсезонне клуб пакінулі некаторыя вядучыя хакеісты, сярод якіх Мэт Элісан, Бен Скрывенс, Андрэй Стась. Перайшоў у швейцарскую "Жэневу" былы галоўны трэнер Крэйг Вудкрафт.

Мінскі клуб апынуўся ў няпростым становішчы, але апошнія трансферныя ігракі і малады новы трэнерскі штаб (у яго ўвайшлі амбіцыйны настаўнік з Канады Гордзі Дуаер і яго памочнікі Канстанцін Кальцоў, Сяргей Стась) выклікаюць аптымізм: мінскае "Дынама" не будзе ў аўтсайдарах КХЛ у дзясятым сезоне. Зрэшты, маючыя адбыцца матчы дадуць адказы на многія пытанні.

Паядынкам з фінскім "Ёкерытам" мінчане адкрываюць серыю дамашніх гульняў. Другая сустрэча новага сезона на "Мінск-Арэне" пройдзе 25 жніўня. "Дынама" прыме падмаскоўны "Віцязь" (19.30), а 27 жніўня згуляе на сваёй пляцоўцы з маскоўскім ЦСКА (17.00).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі