Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 кастрычніка 2017, 11:00

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ўфімскаму "Салавату Юлаеву"

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі на дамашняй пляцоўцы ўфімскаму "Салавату Юлаеву" з лікам 2:4 (0:3, 0:1, 2:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перад матчам з уфімцамі ў склад мінчан вярнуліся форварды Джэк Скіле і Джасцін Фантэйн, якія паправіліся пасля траўмаў. У запасе засталіся два вопытныя нападаючыя Артур Гаўрус і Аляксандр Мацярухін. Аднак узмацніць атакуючую лінію "Дынама" не ўдалося. Вароты гасцей надзейна абараняў галкіпер Бен Скрывенс, які мінулы сезон правёў у складзе мінчан. Гаспадары пляцоўкі ўступілі ў мінулай гульні таксама з-за нізкай рэалізацыі колькаснай перавагі, пасля выдаленняў у складзе саперніка.

"Дынама-Мінск" - "Салават Юлаеў" (Уфа) - 2:4 (0:3, 0:1, 2:0).

Мінск. "Мінск-Арэна". 12606 гледачоў.

"Дынама-Мінск": Энрат (Карнавухаў з 20.00 - 58.48); Граньяні - Дзянісаў (к), Скіле - Хаўдэн - Фантэйн; Корабаў - Хенкель, Кітараў - Волкаў - Паўловіч; Шынкевіч - Знахарэнка, Лінгле - Кавыршын - Когалеў; Усціненка - Буйніцкі, Кулакоў - Шаранговіч - Сцяпанаў.

"Салават Юлаеў": Скрывенс (Карэеў); Логінаў - Ларсен, Умарк - Кемпайнен - Харцікайнен; Арзамасцаў - Ганчароў, Фёдараў - Юнькоў - Лісін; Осіпаў - Гарэеў, Лазараў - Бусараў - Макараў; Кокараў - Караткоў - Маёраў; Елізараў, Кузьмін.

Шайбы: 0:1 - Лісін (Ларсен, Фёдараў, 3.56), 0:2 - Юнькоў (Фёдараў, Лісін, 6.45), 0:3 - Умарк (Харцікайнен, Кемпайнен, 19.31), 0:4 - Макараў (Лазараў, Осіпаў, 21.24), 1: 4 - Шаранговіч (56.38), 2:4 - Скілі (Знахарэнка, Фантэйн, 58.00).

Кідкі: 27 -18.

Штраф: 6 -14.

Хакеісты "Салавата" ужо ў стартавым перыядзе стварылі добры зачын у ліку. На 4-й мінуце Энвер Лісін своечасова паспеў да адскочыўшай ад борта шайбы і адправіў яе ў неабаронены вугал варотаў дынамаўцаў. Неўзабаве Міхаіл Юнькоў выкарыстаў перадачу партнёра і падвоіў перавагу гасцей. Яшчэ да перапынку ўфімцы зноў закінулі. Дакладны кідок на рахунку аднаго з лідараў нападзення "Салавата" Лінуса Умрака - 3:0.

 

Адразу пасля адпачынку галоўны трэнер "Дынама" Гордзі Дуаер замяніў варатара. Замест Юнаса Энрата месца на апошнім рубяжы абароны заняў Міхаіл Карнавухаў. Аднак і малады галкіпер нядоўга заставаўся "сухім". Хакеіст уфімцаў Ігар Макараў зрабіў лік 4:0.

На 48-й мінуце пяцёра "зуброў" дзейнічалі супраць траіх сапернікаў, але так і не змаглі рэалізаваць большасць. Толькі на 57-й мінуце ўдаўся выхад Ягору Шаранговічу, які па-майстэрску перамог Бена Скрывенса. Неўзабаве Джэк Скіле скараціў адставанне, але большага мінчанам дабіцца не ўдалося.

Наступны матч "Дынама" правядзе 13 кастрычніка на сваёй пляцоўцы супраць ніжнякамскага "Нафтахіміка".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі