Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 кастрычніка 2017, 10:40

Хакеісты мінскага "Дынама" значна прайгралі на выездзе "Віцязю"

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі на выездзе падмаскоўнаму "Віцязю" з лікам 0:4 (0:1, 0:2, 0:1), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Абедзве каманды сустракаліся на старце дзясятага сезона КХЛ у Мінску. Падапечныя Гордзі Дуаера ў жніўні пацярпелі паражэнне 0:1. Рэванш у Падольску "зубрам" узяць не ўдалося.

"Віцязь" (Падольск) - "Дынама-Мінск" - 4:0 (1:0, 2:0, 1:0)

Падольск. Лядовы палац "Віцязь". 2100 гледачоў.

"Віцязь": Сапрыкін (Бірукоў); Гімаеў - Кацічаў, Горак - Выглазаў - Швец; Мозік - Галаўкоў, Нікулін - Макееў - Дзенежкін; Бурстрэм - Сямёнаў, Варашыла - Сёмін - Кулагін; Варанкоў, Рэндуліч - Рысанен - Капейкін.

"Дынама-Мінск": Энрат (50.56 - Карнавухаў); Граньяні - Дзянісаў (к), Скіле - Хаўдэн - Фантэйн; Корабаў - Хенкель, Кітараў - Волкаў - Паўловіч; Шынкевіч - Знахарэнка, Лінгле - Кавыршын - Гаўрус; Кулакоў - Шаранговіч - Сцяпанаў; Дрозд, Буйніцкі.

Шайбы: 1:0 - Сёмін (Капейкін, 10.33, у большасці). 2:0 - Мозік (Макееў, 30.36). 3:0 - Макееў (Мозік, Рэндуліч, 37.10, у большасці). 4:0 - Макееў (Горак, 46.07, у меншасці).

Кідкі: 33 - 27.

Штраф: 4 - 33.

Мінчане з першых хвілін сустрэчы стараліся актыўна дзейнічаць у нападзенні і шмат кідалі па варотах Ігара Сапрыкіна. Перспектыўны момант для гола меў Аляксандр Кітараў. Усё змянілася ў сярэдзіне першага перыяду. Пасля выдалення ў складзе "Дынама" Дзмітрыя Знахарэнкі колькасную большасць падмаскоўнай каманды рэалізаваў Дзмітрый Сёмін. Гаспадары пляцоўкі прадаўжалі атакаваць і маглі вызначыцца яшчэ не раз. Другую шайбу ў вароты беларускай каманды "Віцязь" закінуў ужо ў другім перыядзе. Войцех Мозік пасля перадачы Аляксея Макеева кінуў пад перакладзіну - 2:0. У нейкі момант мінчане наогул засталіся ўтрох пасля выдаленняў Дзмітрыя Корабава і Сяргея Дразда. У выніку "Віцязю" ўдалося рэалізаваць чарговую большасць.

У заключныя 20 хвілін гаспадары пляцоўкі прадоўжылі больш паспяхова гуляць у нападзенні і правялі яшчэ адну шайбу. Яе аўтарам стаў Аляксей Макееў, які вызначыўся, калі яго каманда дзейнічала ў меншасці.

Дзякуючы перамозе над "Дынама" хакеісты "Віцязя" перапынілі сваю шасціматчавую серыю паражэнняў. Мінчане прадоўжаць выязную серыю матчам 25 кастрычніка супраць маскоўскага ЦСКА. 27 кастрычніка дынамаўцы згуляюць у Хельсінкі з "Ёкерытам", а завершаць выступленне ў гасцях 29 кастрычніка сустрэчай з рыжскім "Дынама".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі