Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 верасня 2016, 10:31

Хакеісты мінскага "Дынама" прадоўжылі выязную пераможную серыю ў КХЛ

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" прадоўжылі выязную пераможную серыю ў дзявятым сезоне КХЛ, абыграўшы тальяцінскую "Ладу" з лікам 3:2 (0:1, 1:0, 2:1), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перад трэцяй запар выязной сустрэчай мінскія дынамаўцы зноў панеслі страты ў складзе. Да траўміраванага Яўгена Кавыршына і дыскваліфікаванага Мікіты Камарова дабавіліся Андрэй Сцяпанаў, які прыхварэў, і Аляксандр Кулакоў, які атрымаў пашкоджанне ў сустрэчы з "Ак Барсам". Аднак мінчан кадравыя страты не спынілі. Падапечныя Крэйга Вудкрафта зноў уступалі па ходзе матчу, але змаглі ў трэцім перыядзе двойчы паразіць вароты "Лады".

"Лада" (Тальяці) - "Дынама-Мінск" - 2:3 (1:0, 0:1, 1:2)

Тальяці. "Лада-Арэна".

"Лада": Яжоў (Сямёнаў); Сотніекс - Арансан, Філатаў - Юхансан - Бумагін; Маленькіх (к) - Гуркін, Белавусаў - В.Камароў - Шэнфельд; Кастраміцін - Карагін, Валуйскі - Зярноў - Дзямагін; Рыбін - Іваноў - Ахметаў, Бачароў.

"Дынама-Мінск": Скрывенс (Карнавухаў); Хенкель - Крайчак, Дрозд- Волкаў - Паўловіч (к); Граньяні - Шынкевіч, Клінкхамер - Касціцын - Гаўрус; Лісавец - Бэйлен, Лінгле - Элісан - Мацярухін; Знахарэнка - Лапачук - Амбражэйчык.

Шайбы: 1:0 - Рыбін (Гуркін, 7.12, у большасці), 1:1 - Клінкхамер (Хенкель, 35.38), 2:1 - Бачароў (Кастраміцін, 43.33), 2:2 - Элісан (Бэйлен, 47.01). 2:3 - Мацярухін (Паўловіч, С.Касціцын, 52.33, у большасці).

Кідкі: 27 - 29.

Штраф: 6 - 8.

Гаспадары пляцоўкі пачалі сустрэчу актыўней за гасцей, якія пасля перамог у Маскве і Казані не спяшаліся раскрываць свой патэнцыял. У адным з эпізодаў хакеісты "Лады" настолькі захапіліся нападзеннем, што ледзь не ўпусцілі нападаючага "зуброў" Артура Гаўруса, які выйшаў адзін на адзін з галкіперам.

Лік гаспадарам пляцоўкі ўдалося адкрыць на 8-й мінуце, калі Максім Рыбін завяршыў камбінацыю партнёраў. Больш актыўна і агрэсіўна мінчане сталі дзейнічаць у сярэдзіне другой дваццацімінуткі. У адным з эпізодаў Крысціян Хенкель узяў ініцыятыву на сябе, смела прайшоў да варот саперніка і зрабіў дакладную перадачу на Роба Клінкхамера. Легіянеру "Дынама" было нескладана падставіць клюшку і перанакіраваць шайбу ў вароты "Лады".

Зноў выйсці наперад тальяцінцы змаглі пасля перапынку. Станіслаў Бачароў у дастаткова спрэчнай сітуацыі - на мяжы афсайду - атрымаў шайбу ад партнёраў і ўпэўнена перайграў Бэна Скрывенса ў вочнай дуэлі. У сярэдзіне трэцяга перыяду за справу ўзяліся лідары "Дынама". Мэт Элісан папоўніў свой бамбардзірскі рахунак і зраўнаваў лічбы на табло, выкарыстаўшы перадачу Ніка Бэйлена. Падагульняючага рэзультату матчу дынамаўцы дабіліся пасля розыгрышу большасці. У гаспадароў чатыры мінуты штрафу за небяспечную гульню высока паднятай клюшкай атрымаў Уладзімір Маленькіх. У такой сітуацыі падапечныя Крэйга Вудкрафта змаглі знайсці брэшы ў абароне, і Аляксандр Мацярухін устанавіў канчатковы лік.

Для "Дынама" гэта ўжо трэцяя перамога запар на выездзе. Пасля 11 матчаў мінчане набралі 22 ачкі і ўвайшлі ў васьмёрку мацнейшых каманд Заходняй канферэнцыі.

Выязную серыю мінскае "Дынама" прадоўжыць 30 верасня сустрэчай у Ніжнякамску з "Нафтахімікам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі