Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 кастрычніка 2018, 19:55

Хакеісты мінскага "Дынама" прадоўжылі серыю паражэнняў, уступіўшы "Барысу"

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Дынама-Мінск" уступілі ў гасцях "Барысу" з лікам 1:3 (0:0, 0:2, 1:1) і прадоўжылі сваю серыю паражэнняў да дзевяці матчаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля разгрому ў Новасібірску (0:6) мінчане пастараліся ў Астане згуляць больш строга ў абароне, і да сярэдзіны другога перыяду гэта атрымлівалася зрабіць.

"Барыс" (Астана) - "Дынама-Мінск" - 3:1 (0:0, 2:0, 1:1)

Астана. "Барыс Арэна". 4892 гледачы.

"Барыс": Карлсан; Далмэн - Блэкер, Фрэцін - Бойд - Бачэнскі; Дзіц - Маклюкоў, Петэрсан - Карм'е - Старчанка; Сямёнаў - Клімантаў, Міхайліс - Воўк - Шаўчэнка; Самат - Арэхаў, Гуркоў - Сагадзееў - Акользін.

"Дынама-Мінск": Энрат (Карнавухаў, 38.36); Уіркаш - Хенкель, Казіёнаў - С. Касціцын (к) - А. Касціцын (А); Хахлоў - Осіпаў, Кітараў - Кавыршын - Сцяпанаў; Знахарэнка - Гатавец, Буйніцкі - Хаўдэн - Пулкінен; Драздоў - Волкаў - Арцёмаў; Явенка.

Шайбы: 1:0 - Шаўчэнка (Дзіц, Воўк, 30.48). 2:0 - Петэрсан (Міхайліс, Старчанка, 36.46, у большасці). 2:1 - Осіпаў (40.39). 3:1 - Бойд (Фрэцін, Воўк, 47.15, у большасці).

Кідкі: 47 - 25.

Штраф: 4 - 26.

Гаспадары пляцоўкі пастараліся з першых хвілін сустрэчы захапіць ініцыятыву. Падапечныя беларуса Андрэя Скабелкі часцей кідалі па варотах. У адным з эпізодаў суддзі звярнуліся да дапамогі відэапаўтору, але пасля прагляду эпізоду адмянілі гол астанінцаў. Выдатны шанц адкрыць лік у матчы ўпусціў у сярэдзіне перыяду форвард дынамаўцаў Куінтан Хаўдэн, які выйшаў сам-насам з Хенрыкам Карлсанам, але не змог перайграць варатара "Барыса".

У другім перыядзе мінчане прапусцілі на 31-й хвіліне. Дзмітрый Шаўчэнка ўдала згуляў на пятачку гасцей і вывеў гаспадароў наперад - 1:0. Пасля прапушчанага гола мінчане часцей парушалі правілы і дзейнічалі ў меншасці. У выніку дакладным кідком у астанінцаў вызначыўся Андрэ Петэрсан - 2:0. Беларуская каманда ў хуткім часе замяніла Юнаса Энрата, прадаставіўшы шанц Міхаілу Карнавухаву.

Пасля перапынку "зубры" вярнулі інтрыгу ў матч дзякуючы кідку Дзяніса Осіпава, аднак чарговае выдаленне прывяло да ўзяцця варот беларусаў на 48-й хвіліне - 3:1.

Выязную серыю мінскае "Дынама" завершыць 24 кастрычніка ў падмаскоўнай Балашысе, дзе ў гэтым сезоне прымае апанентаў омскі "Авангард".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі