Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 снежня 2016, 10:49

Хакеісты мінскага "Дынама" перапынілі серыю з трох паражэнняў у КХЛ

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" перапынілі серыю з трох паражэнняў у Кантынентальнай хакейнай лізе, абыграўшы на сваёй пляцоўцы браціслаўскі "Слован" з лікам 4:1, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Упершыню ў бягучым сезоне мінскае "Дынама" і браціслаўскі "Слован" сустрэліся 19 лістапада. Мінчане святкавалі перамогу - 2:1. У барацьбе за месца ў васьмёрцы мацнейшых Заходняй канферэнцыі падапечным Крэйга Вудкрафта неабходна была перамога, якой яны змаглі дабіцца і замацавацца ў васьмёрцы мацнейшых турнірнай табліцы.

"Дынама-Мінск" - "Слован" - 4:1 (0:0, 1:0, 3:1).

Мінск. "Мінск-Арэна". 10826 гледачоў.

"Дынама-Мінск": Скрывенс (Лаланд); Граньяні - Корабаў, Клінкхамер - Кавыршын - Мацярухін; Гатавец - Лісавец, Камароў - Элісан - Сцяпанаў; Шынкевіч - Хенкель, Дрозд - Кулакоў - Паўловіч (к); Карабань - Кітараў - Амбражэйчык, Бэйлен.

"Слован": Браст (Погэ); Сэрсен (к) - Кундратэк; Глінка - Чыпчура - Чычу; Пласціна - Шварні; Далога - Бачык; Вопелка - Шышка - Петраш; Егліч - Лушняк - Копецкі; Росандзіч.

Шайбы: 1:0 - Лісавец (Клінкхамер, Гатавец, 24.48). 1:1 - Росандзіч (Петраш, 44.13 ). 2:1 - Мацярухин (Хенкель, Камароў, 45.06). 3:1 - Кулакоў (Паўловіч, 56.58). 4:1 - Клінкхамер (59.23, у пустыя вароты).

Кідкі: 26 - 27.

Штраф: 4 -6.

Госці з-за вялікай колькасці траўміраваных ігракоў не змаглі выставіць аптымальны склад. "Слован" стараўся дзейнічаць без памылак у абароне, і спачатку ў падапечных Мілаша Ржыгі атрымалася стрымліваць атакуючы парыў дынамаўцаў. Першы перыяд матчу на "Мінск-Арэне" каманды правялі без закінутых шайбаў. Сапернікі стварылі некалькі небяспечных момантаў каля варот адзін аднаго, але рэалізаваць свае шанцы камандам не ўдалося. Гаспадары пляцоўкі пастараліся пасля выдалення ў складзе гасцей рэалізаваць свае магчымасці, аднак галкіпер беларусаў Бэн Скрывенс адвёў усе пагрозы ад сваіх варот.

Больш плённа каманды правялі другі перыяд. На 25-й мінуце дынамаўцы адкрылі лік. Форвард Роб Клінкхамер нанёс магутны кідок ад сіняй лініі, і Яўген Лісавец падставіў клюшку, змяніўшы траекторыю палёту шайбы, - 1:0.

У заключныя дваццаць мінут гульні каманды стварылі намнога больш небяспечных момантаў каля варот адна адной. Спачатку Міслаў Росандзіч у хуткай контратацы "Слована" зраўнаваў лік. Абаронца гасцей вытрымаў паўзу ў барацьбе з абаронцамі беларускай каманды і змог перайграць Бэна Скрывенса - 1:1. На шчасце для трыбун "Мінск-Арэны" аднолькавы лік на табло доўгі час не пратрымаўся. Менш як праз мінуту Аляксандр Мацярухін змог своечасова згуляць на дабіванні пасля кідка партнёра па камандзе Крысціяна Хенкеля і вывеў "Дынама" наперад - 2:1. Для нападаючага мінчан закінутая шайба ў вароты "Слована" стала 50-й за час выступлення ў КХЛ. У бягучым сезоне Аляксандр Мацярухін вызначыўся 18-м голам.

Чарговую шайбу ў гульні закінуў Аляксандр Кулакоў. Нападаючы своечасова аказаўся на пятачку каля варот саперніка і накіраваў шайбу ў сетку варот славакаў пасля кідка Аляксандра Паўловіча. У канцы сустрэчы славакі замянілі галкіпера на шостага палявога іграка, аднак больш рэзультатыўна згуляць у нападзенні ім не ўдалося. У пустыя вароты "Слована" шайбу накіраваў Роб Клінкхамер.

Наступны матч у дзявятым сезоне КХЛ мінчане правядуць 11 снежня. Падапечныя Крэйга Вудкрафта прымуць на сваёй пляцоўцы хакеістаў заграбскага "Медзвешчака".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі