Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 лютага 2018, 11:32

Хакеісты мінскага "Дынама" перамаглі ў заключным дамашнім матчы чэмпіянату КХЛ

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі перамогу над рыжскімі аднаклубнікамі з лікам 5:3 (2:2, 2:0, 1:1) у заключным дамашнім матчы дзясятага чэмпіянату КХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падапечныя Гордзі Дуаера яшчэ да перапынку ў Кантынентальнай хакейнай лізе пазбавіліся шанцаў на выхад у плэй-оф і ў праведзеным паядынку пастараліся парадаваць балельшчыкаў яркай гульнёй.

"Дынама-Мінск" - "Дынама" (Рыга) - 5:3 (2:2, 2:0, 1:1).

Мінск. "Мінск-Арэна". 12 581 глядач.

"Дынама-Мінск": Карнавухаў (Энрат), Граньяні - Лісавец, Скіле - Хаўдэн - Фантэйн; Корабаў - Осіпаў, Паўловіч (к) - Кавыршын - Сцяпанаў; Шынкевіч - Хенкель, Кітараў - Дрозд - Лінгле; Знахарэнка, Волкаў, Карабань.

"Дынама" (Рыга): Армаліс (Калніньш, 24.45); Салмела - Зіле, Скварцоўс - Макмілан - Індрашыс (к); Сварс - Балінскіс, Дарзіньш - Еўпалаўс - Гегерыс; Алішаўскас - Пуяцс, Мея - Батнья - Гегерыс; Разгалс - Паўлаўс - Ліпсбергс; Ерафееў, Бічэўскіс.

Шайбы: 0:1 - Індрашыс (Скварцоўс, 0.27). 1:1 - Сцяпанаў (Паўловіч, Кавыршын, 0.53). 1:2 - Балінскіс (Макмілан, Індрашыс, 2.48). 2:2 - Фантэйн (Граньяні, Хаўдэн, 18.05, у большасці). 3:2 - Лінгле (Кавыршын, Сцяпанаў, 23.56). 4:2 - Граньяні (Фантэйн, Скіле, 24.45). 5:2 - Дрозд (Шынкевіч, Граньяні, 42.25). 5:3 - Макмілан (58.04, у большасці).

Кідкі: 19 - 31.

Штраф: 8 - 4.

У склад мінчан вярнуліся галкіпер Юнас Энрат, абаронца Марк-Андрэ Граньяні і нападаючы Куінтан Хаўдэн, якія прымалі ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Праўда, асноўнаму варатару ў ходзе сезона трэнерскі штаб мінчан прадаставіў магчымасць аднавіць сілы пасля прыезду і заявіў Энрата толькі ў якасці запаснога.

Стартавыя дваццаць мінут сустрэчы на пляцоўцы "Мінск-Арэны" атрымаліся рэзультатыўнымі. Галкіперу гаспадароў Міхаілу Карнавухаву давялося двойчы даставаць шайбу з сеткі варотаў. Перахапіць ініцыятыву "зубры" змаглі да канца першага перыяду. Джасцін Фантэйн рэалізаваў большасць гаспадароў пляцоўкі - 2:2.

Пасля адпачынку беларуская каманда прадоўжыла дамінаваць на пляцоўцы і намаганнямі Шарля Лінгле і Марка-Андрэ Граньяні павялічыла перавагу ў ліку - 4:2. Рыжане замянілі галкіпера, але беларуская каманда прадаўжала актыўна дзейнічаць у нападзенні і змагла атрымаць перамогу з лікам 5:3.

Заключны матч рэгулярнага дзясятага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" правядзе 1 сакавіка ў Браціславе з мясцовым "Слованам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі