Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 ліпеня 2018, 13:59

Хакеісты мінскага "Дынама" пачалі падрыхтоўку да новага сезона КХЛ

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" ў спарткомплексе "Раўбічы" пачалі падрыхтоўку да новага сезона КХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На лядовай пляцоўцы спартыўнага цэнтра сёння адбылася першая трэніроўка, у якой прынялі ўдзел больш за 20 ігракоў, у іх ліку вядучыя хакеісты Сяргей Касціцын, Андрэй Сцяпанаў, Яўген Лісавец, Аляксандр Кітараў, Куінтан Хаўдэн. Трэнерскі штаб мінчан чакае прыезду вядучага галкіпера Юнаса Энрата і навічкоў форварда Бо Бенета і абаронцы Патрыка Уіркаша. За трэніроўкамі дынамаўцаў разам з журналістамі назіраў адзін з лепшых нападаючых зборнай Беларусі Міхаіл Грабоўскі.

Першую таварыскую гульню пры падрыхтоўцы да сезона дынамаўцы правядуць 2 жніўня ў Мінску, пасля чаго адправяцца на Кубак губернатара Ніжагародскай вобласці, а потым - на традыцыйны турнір Кубак ЛЧ у Рызе.

Мінскае "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ стартуе 3 верасня выязной сустрэчай з казанскім "Ак Барсам", 5 верасня падапечныя Гордзі Дуаера згуляюць у Ніжнім Ноўгарадзе з "Тарпеда", а 7 верасня - з ніжнякамскім "Нафтахімікам". Першы дамашні матч у "Мінск-Арэне" дынамаўцы правядуць 10 верасня супраць фінскага "Ёкерыта".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі