Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 мая 2016, 15:27

Хакеісты мінскага "Дынама" другі раз згуляюць у розыгрышы Кубка Шпенглера

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" другі раз выступяць на адным са старэйшых у гісторыі турніраў розыгрышы Кубка Шпенглера, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе хакейнага клуба.

Маючы адбыцца турнір у швейцарскім Давосе стане 90-м па ліку. Па традыцыі гэтыя спаборніцтвы праводзяцца ў апошнія дні года - яны пройдуць з 26 па 31 снежня. У турніры акрамя мінскіх "зуброў" выступяць канадцы, два швейцарскія клубы - "Давос" і "Лугана", чэшскі "Маўнтфілд" з Градзец-Кралаве і расійскі "Аўтамабіліст" з Екацярынбурга.

У 2009 годзе мінскія дынамаўцы ўпершыню згулялі на лёдзе Давоса і адразу ж сталі пераможцамі, адолеўшы 31 снежня гаспадара спаборніцтваў мясцовы аднайменны клуб з лікам 3:1. У мінулым годзе трыумфатарам стала каманда Канады, у складзе якой выступалі два прадстаўнікі мінскага "Дынама" - галкіпер Джэф Глас і форвард Мэт Элісан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі