Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 верасня 2016, 09:52

Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі на выездзе двухразовых уладальнікаў Кубка Гагарына

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" ў чарговым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі абыгралі двухразовых уладальнікаў Кубка Гагарына, сапернікаў з казанскага "Ак Барса" з лікам 5:3 (1:2, 0:1, 4:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуская каманда да матчу на "Татнафта-Арэне" падышла з пэўнымі кадравымі стратамі. З-за траўмы на лёд не выйшаў форвард Яўген Кавыршын, трохматчавую дыскваліфікацыю атрымаў іншы нападаючы Мікіта Камароў. Аднак, зыходзячы з выніку праведзенай сустрэчы, на атакуючы патэнцыял мінчан гэтыя страты паўплывалі не так істотна.

"Ак Барс" - "Дынама-Мінск" - 3:5 (2:1, 1:0, 0:4)

Казань. "Татнафта-Арэна".

"Ак Барс": Галімаў (Гарыпаў); Такранаў - Абросімаў, Секач - Світаў (к) - Азеведа; Захарчук - Жукаў, Лукаянаў - Ткачоў - Чыбісаў; Мусін - Чарапанаў, Глінкін - Папоў - Абухаў; Сідараў - Ахтамаа, Варнакоў - Малыхін - Лазараў.

"Дынама-Мінск": Скрывенс (Карнавухаў); Крайчак - Хенкель, Гаўрус - Волкаў - Паўловіч (к); Граньяні - Шынкевіч, Клінкхамер - Кулакоў - Мацярухін; Лісавец - Бэйлен, Лінгле - Элісан - С.Касціцын; Лапачук - Дрозд - Амбражэйчык.

ШАЙБЫ: 1:0 - Лукаянаў (Захарчук, Ткачоў, 10.34). 1:1 - Мацярухін (Касціцын, Граньяні, 16.58, у большасці). 2:1 - Лазараў (Жукаў, Варнакоў, 17.55). 3:1 - Малыхін (Чыбісаў, 39.52). 3:2 - Гаўрус (Граньяні, Мацярухін, 53.08, у большасці). 3:3 - Мацярухін (Лінгле, Бэйлен, 54.02). 3:4 - Элісан (Лінгле, Мацярухін, 55.28). 3:5 - Клінкхамер (Шынкевіч, 59.16, у пустыя вароты).

Кідкі: 36 - 28.

Штраф: 16-14.

Аж да трэцягу перыяду матчу казанцы, якія з'яўляюцца двухразовымі ўладальнікамі Кубка Гагарына (у 2009 і 2010 гадах), кантралявалі сітуацыю на пляцоўцы. На старце гульні гаспадары двойчы засмуцілі закінутымі шайбамі галкіпера "Дынама" Бэна Скрывенса. У мінчан толькі Аляксандр Мацярухін змог вызначыцца голам, рэалізаваўшы большасць.

У другім перыядзе барацьба на пляцоўцы ішла на роўных, тым больш крыўдна гасцям было прапускаць перад самым перапынкам. У такой сітуацыі многія каманды не могуць адыграць адставанне. Аднак дынамаўцы пад кіраўніцтвам Крэйга Вудкрафта адрозніваюцца ў бягучым сезоне ад многіх сапернікаў.

Спачатку "зубры" пачалі невялікую бойку, пасля чаго мінчане значна прыбавілі ў нападзенні. Артур Гаўрус змог своечасова згуляць на дабіванні каля варот "Ак Барса", а праз некалькі мінут Шарль Лінгле, пазмагаўшыся за варотамі саперніка, двойчы асісціраваў - спачатку Аляксандру Мацярухіну, а пасля і Мэту Элісану. Спрабуючы скараціць адставанне, казанцы замянілі варатара на шостага палявога іграка, але прапусцілі шайбу ў пустыя вароты.

Мінскае "Дынама" атрымала трэцюю перамогу запар і з 19 ачкамі займае 10-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі.

Наступны матч выязной серыі мінчане правядуць у Тальяці 28 верасня з мясцовай "Ладай".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі