Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 снежня 2017, 11:48

Хакеісты маладзёжнай зборнай Беларусі ўпэўнена абыгралі равеснікаў з амерыканскага "Бафала"

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты маладзёжнай зборнай Беларусі U-20 упэўнена абыгралі равеснікаў з амерыканскага "Бафала" з лікам 5:0 (1:0, 2:0, 2:0) у таварыскім матчы ў ходзе падрыхтоўкі да чэмпіянату свету ў топ-дывізіёне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падапечныя Юрыя Файкова ўпэўнена кантралявалі ход гульні, якая прайшла ў Эры (штат Пенсільванія). Аўтарамі галоў у беларускай камандзе сталі Васіль Філяеў (8-я хвіліна), Віктар Боўбель (37), Аляксандр Лукашэвіч (40), Ілья Літвінаў (45), Кірыл Нікалаеў (47).

Падрыхтоўку да сусветнага форуму беларуская "маладзёжка" прадоўжыць дзвюма таварыскімі сустрэчамі: з равеснікамі са зборнай ЗША 20 снежня (у 3.00 па беларускім часе) і камандай Славакіі 21 снежня.

Пасля завяршэння маючых адбыцца сустрэч трэнерскі штаб беларусаў 25 снежня аб'явіць канчатковы склад на маладзёжны чэмпіянат свету. На наступны дзень каманда пераедзе ў Бафала, дзе правядзе першы матч на сусветным першынстве ў элітным дывізіёне ў групе супраць Швецыі. 27 снежня падапечныя Юрыя Файкова згуляюць са Швейцарыяй, 29 снежня - з Расіяй, а 30 снежня - з Чэхіяй.

У групу А чэмпіянату свету ўвайшлі каманды ЗША, Канады, Даніі, Славакіі і Фінляндыі. Чатыры лепшыя каманды выйдуць у чвэрцьфінал сусветнага першынства, а зборныя, якія занялі пятыя месцы ў групах, згуляюць у серыі за права застацца ў мацнейшым дывізіёне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі