Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Зіма ў Налібоцкай пушчы
Учора 17:31 Фотарэпартаж
Усе навіны

Хакеісты Кітая і Швейцарыі адкрыюць 14-ы Калядны турнір у Мінску

Спорт 28.12.2017 | 12:02

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Матчам хакеістаў Кітая і Швейцарыі 4 студзеня 2018 года ў Мінску стартуе 14-ы Калядны аматарскі турнір на прыз Прэзідэнта Беларусі. Першая гульня традыцыйных спаборніцтваў пачнецца ў 12.30 на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Кітайскія хакеісты ўпершыню прымуць удзел у гэтых спаборніцтвах, а швейцарцы 11-ы раз згуляюць у беларускай сталіцы. Лепшым вынікам альпійскай хакейнай дружыны на Калядным турніры з'яўляецца 4-е месца ў 2010 годзе. У другім паядынку прадстаўнікоў групы А дзеючы пераможца каманда Беларусі ў 19.00 на лёдзе вялікай пляцоўкі "Чыжоўка-Арэны" згуляе з бронзавымі прызёрамі мінулага турніру хакеістамі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Дзве сустрэчы пройдуць 4 студзеня і ў папярэдняй групе В: зборная Балкан сустрэнецца з расіянамі (13.00; вялікая пляцоўка), а шведы згуляюць з чэхамі (19.30; малая пляцоўка).

Расклад астатніх сустрэч першага этапу:

5 студзеня

Швейцарыя - ААЭ (12.30; малая пляцоўка), Чэхія - Балканы (14.00; вялікая пляцоўка), Беларусь - Кітай (19.00; вялікая пляцоўка), Швецыя - Расія (19.30; малая пляцоўка).

6 студзеня

Швецыя - Балканы (12.30; малая пляцоўка), Кітай - ААЭ (13.00; вялікая пляцоўка), Беларусь - Швейцарыя (19.00; вялікая пляцоўка), Чэхія - Расія (19.30; малая пляцоўка).

У заключны дзень спаборніцтваў, 7 студзеня, на вялікай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" адбудуцца медальныя гульні: за 3-е месца паспрачаюцца каманды, якія занялі другія месцы (13.00), а пераможцы груп згуляюць у вырашальным матчы за галоўны прыз (18.00).

Пераможцам мінулага турніру стала лядовая дружына Прэзідэнта Беларусі, якая абыграла ў фінале фінскіх хакеістаў з лікам 7:3. У гульні за бронзу каманда ААЭ адолела славакаў - 4:3. Беларусы ўжо 10 разоў станавіліся трыумфатарамі Каляднага турніру (2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016, 2017), тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007, 2011, 2015).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Аб'ёмы продажаў тавараў народнага спажывання ў 2017 годзе Нацыянальны статыстычны камітэт падвёў вынікі работы арганізацый гандлю ў 2017 годзе. У табліцы прыведзены аб'ёмы продажаў тавараў у параўнанні з узроўнем 2016 года ў супастаўных цэнах.