Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 красавіка 2017, 10:25

Хакеісты юніёрскай зборнай Беларусі (U-18) уступілі расіянам на ЧС у Славакіі

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты юніёрскай зборнай Беларусі (U-18) уступілі расіянам з лікам 1:4 (0:0, 1:2, 0:2) на чэмпіянаце свету ў Славакіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключнай сустрэчы для беларусаў у групе В канчаткова вырашылася пытанне адносна турнірных перспектыў каманды. У выпадку поспеху з расійскай зборнай у падапечных Юрыя Файкова захоўваліся шанцы на ўдзел у плэй-оф.

Першы перыяд гульні ў славацкім горадзе Спішска-Нова-Вес атрымаўся безгалявым. Беларусы стараліся не ўступаць сапернікам, якія часта выдаляліся і дзейнічалі ў меншасці. Невялікая перавага каманды Юрыя Файкова захоўвалася ў пачатку другога перыяду. На 27-й мінуце Антон Аносаў адкрыў лік - 1:0. У хуткім часе расіяне ўдачна разыгралі большасць і зрабілі лічбы на табло роўнымі - 1:1. Пасля гола зборная Расіі актыўней згуляла ў нападзенні. На 30-й мінуце Кірыл Слепец вывеў сваю каманду наперад - 2:1. У трэцім перыядзе шайбы Андрэя Свечнікава і Івана Чаховіча далі магчымасць сапернікам беларусаў дабіцца ўпэўненай перамогі - 4:1.

Турнірнае становішча групы В: 1. ЗША - 9 ачкоў/3 матчы, 2. Расія - 6/3, 3. Швецыя - 6/3, 4.Чэхія - 3/3, 5. Беларусь - 0/4.

Завершыцца папярэдні этап турніру ў групе В 18 красавіка матчамі Швецыя - ЗША (16.30), Чэхія - Расія (20.30). Чатыры лепшыя каманды з групы выйдуць у 1/4 фіналу сусветнага форуму.

Па выніках групавога этапу чэмпіянату свету юніёрская зборная Беларусі заняла пятае месца ў групе В і аспрэчыць права застацца ў топ-дывізіёне з равеснікамі з Латвіі. Першы матч серыі да дзвюх перамог адбудзецца 20 красавіка, другі - 21 красавіка. Калі спатрэбіцца трэці - 23 красавіка.

Юніёрская зборная Беларусі атрымала права выступіць у элітным дывізіёне ў красавіку 2016 года, калі перамагла ў "Чыжоўка-Арэне" на дамашнім чэмпіянаце ў групе А дывізіёна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі