Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 верасня 2018, 10:53

Хакеісты "Юнацтва" прадоўжылі пераможную серыю ў экстралізе

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Юнацтва" абыгралі сапернікаў з "Дынама-Маладзечна" з лікам 2:0 і прадоўжылі пераможную серыю ў экстралізе ў дывізіёне А да чатырох гульняў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падапечныя Міхаіла Захарава вызначыліся дакладнымі кідкамі ў другім і трэцім перыядах матчу ў "Чыжоўка-Арэне". Аўтарамі галоў сталі Міхаіл Стэфановіч і Павел Развадоўскі. Пасля чатырох матчаў у чэмпіянаце ў "Юнацтве" стапрацэнтны паказчык набраных ачкоў - 12.

Дзеючы пераможца плэй-оф экстралігі мінулага сезона "Нёман" стартаваў у чэмпіянаце не так удала. Падапечныя Сяргея Пушкова ўступілі на выездзе "Гомелю" - 0:3. У трэнерскім штабе чэмпіёнаў лічаць, што гэта з-за шчыльнага графіка і стомленасці ігракоў у барацьбе на ўнутранай і міжнароднай арэнах.

Іншыя матчы дывізіёна А завяршыліся з наступнымі вынікамі: "Шахцёр-Салігорск" - "Беларусь U-20" - 2:1, "Металург-Жлобін" - "Ліда" - 3:4 (у авертайме).

Турнірнае становішча: "Юнацтва - Мінск" - 12 ачкоў (4 матчы), "Шахцёр - Салігорск" - 12 (5), "Гомель" - 12 (6), "Дынама - Маладзечна" - 9 (6), "Нёман" - 6 (4), "Ліда" - 5 (5), "Беларусь U-20" - 4 (6), "Металург-Жлобін" - 3 (6).

Чарговыя матчы ў дывізіёне А экстралігі адбудуцца 20 верасня. Цэнтральным стане процістаянне ў Салігорску, дзе "Шахцёр" прыме "Дынама-Маладзечна".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі