Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 жніўня 2017, 15:44

Хакеісты яраслаўскага "Лакаматыва" сталі ўладальнікамі Кубка ЛЧ

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты яраслаўскага "Лакаматыва" атрымалі ўпэўненую перамогу над рыжскім "Дынама" - 5:1 і сталі ўладальнікамі Кубка Латвійскай чыгункі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы гол забіў на 4-й хвіліне матчу латвійскі ігрок Марыс Бічэўскіс. Праз хвіліну лік зраўнаваў Дзяніс Осіпаў, замацаваў яго поспех партнёр па камандзе Рушан Рафікаў. У другім перыядзе госці з Яраслаўля тройчы вызначыліся ў варотах гаспадароў спаборніцтваў: на 34-й хвіліне гульні Брэндан Казун і на працягу наступных 3-х хвілін Дзяніс Аляксееў і Павел Кудраўцаў.

Раней хакеісты мінскага "Дынама" ўступілі казанскаму "Ак Барсу" з лікам 2:3 (1:0, 1:1, 0:1, 0:1) у авертайме і занялі чацвёртае месца на Кубку Латвійскіх чыгунак. Для "зуброў" Кубак ЛЧ стаў заключным падрыхтоўчым турнірам перад пачаткам выступлення ў 10-м сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі, у якой мінчане стартуюць 23 жніўня дамашняй сустрэчай з фінскім "Ёкерытам" (19.30). 25 жніўня беларуская каманда прыме падмаскоўны "Віцязь" (19.30), а 27 жніўня прыме на сваёй пляцоўцы маскоўскі ЦСКА (17.00).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі