Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 снежня 2017, 09:17

Хакеісты "Гомеля" сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Гомеля" сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі, які з 2012 года мае назву Кубак Салея. У вырашальным матчы падапечныя Алега Хмыля на выездзе абыгралі ў серыі булітаў "Нёман" - 3:2, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першая сустрэча ў барацьбе за ганаровы трафей у Гомелі завяршылася ўнічыю - 2:2. У другім матчы фіналу, які адбыўся ў гродзенскім Лядовым палацы, гамяльчане пастараліся больш актыўна дзейнічаць у нападзенні. Пад канец першага перыяду госці пасля дакладнага кідка Германа Несцерава адкрылі лік - 1:0. Аднак за 20 секунд да сірэны аб заканчэнні перыяду Аляксей Бадун змог зрабіць лічбы на табло аднолькавымі.

У другім і трэцім перыядах каманды абмяняліся галамі. Аўтарамі шайбаў сталі Сяргей Маляўка ("Нёман") і Ігар Равенка ("Гомель"). У выніку асноўны час матчу завяршыўся, як і першая гульня, з лікам 2:2. У авертайме галоў закінута не было, а лёс Кубка Беларусі давялося вызначаць у серыі булітаў. У гамяльчан вырашальны дакладны кідок нанёс Герман Несцераў - 3:2.

Хакейны клуб "Гомель" раней чатыры разы перамагаў у фінале ў 2003, 2004, 2008 і 2012 гадах. Розыгрыш Кубка Беларусі па хакеі праводзіцца з сезона 2001/2002 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі