Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Хакеісты "Дынама" прайгралі "Трактару" ў заключным матчы выязной серыі

Спорт 26.12.2017 | 13:29
У час гульні. Фота ХК "Дынама-Мінск"
У час гульні. Фота ХК "Дынама-Мінск"

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Дынама" прайгралі "Трактару" з лікам 0:2 (0:1, 0:0, 0:1) у заключным матчы выязной серыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Чэлябінску мінчане пастараліся развіць свой поспех пасля перамогі ў Тальяці (2:1). Галоўны трэнер гасцей Гордзі Дуаер не стаў праводзіць змяненні ў складзе, але закінуць гасцям не ўдалося.

"Трактар" (Чэлябінск) – "Дынама-Мінск" - 2:0 (1:0, 0:0, 1:0)

Чэлябінск. Арэна Трактар. 7410 гледачоў.

"Трактар": Францоўз (Дземчанка); Нікіцін - Вішнеўскі, Відэль - Палыгалаў - Якуценя; Шынін (к) - Бэйлен, Кручынін - Шчахура - Гюнге; Расенскі - Мамаеў, Губараў - Рыбакоў - Какуеў; Пятроў - Ісаеў, Чэрнікаў - Пятроў - Шараў.

"Дынама-Мінск": Энрат (Карнавухаў), Граньяні - Дзянісаў (к), Скіле - Хаўдэн - Фантэйн; Корабаў - Осіпаў, Буйніцкі - Кавыршын - Сцяпанаў; Лісавец -Хенкель, Лінгле - Кітараў - Амбражэйчык; Паўловіч - Волкаў - Дрозд; Знахарэнка, Когалеў.

Шайбы: 1:0 - Бэйлен (Шчахура, Кручынін, 12.01). 2:0 - Відэль (58.22, у пустыя вароты).

Кідкі: 32 - 42.

Штраф: 8 - 10.

Абедзе каманды пачалі гульню на высокай скорасці. Небяспечныя моманты ўзнікалі і каля варот Юнаса Энрата, і каля ўладанняў Паўла Францоўза. На 11-й мінуце Шарль Лінгле аддаў перадачу на Аляксандра Кітарава, які ледзь не адкрыў лік. Аднак у атацы ў адказ чэлябінцы змаглі закінуць. Былы абаронца мінчан Нік Бэйлен кінуў ад правага борта, а шайба ўляцела ў вугал варот дынамаўцаў. Галявую перадачу Бэйлену аддаў Пол Шчахура, які таксама выступаў за мінскі клуб раней.

Лік 1:0 пратрымаўся да канцоўкі трэцяга перыяду. Прычым каманды шмат атакавалі і часта дзейнічалі ў няроўных складах. Галкіпер "зуброў" Юнас Энрат не раз выручаў гасцей у небяспечных сітуацыях. На 59-й мінуце дынамаўцы замянілі варатара на шостага палявога іграка, але перайграць галкіпера "Трактара" не ўдалося. Лінус Відэль устанавіў канчатковы лік - 2:0.

Мінскае "Дынама" чарговы матч чэмпіянату КХЛ правядзе 29 снежня і прыме на сваёй пляцоўцы піцерскі СКА.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Вынікі "Тыдня лесу - 2018" "Тыдзень лесу - 2018" быў прымеркаваны да Года малой радзімы і прысвечаны аднаўленню лясоў, што пацярпелі ад масавага распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў у 2017 годзе.