Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 жніўня 2017, 09:11

Хакеісты "Дынама-Маладзечна" ў авертайме абыгралі "Шахцёр" у Кубку Салея

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Дынама-Маладзечна" ў авертайме абыгралі на выездзе салігорскі "Шахцёр" з лікам 3:2 на папярэдняй стадыі Кубка Беларусі - Кубка Салея, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гарнякі зраўнавалі лік у канцы трэцяга перыяду асноўнага часу сустрэчы - 2:2. Аднак у дадатковы час Эдуард Грынь на 63-й мінуце нанёс дакладны кідок па варотах "Шахцёра". У гэтым матчы ў складзе "Дынама-Маладзечна" прыняў удзел таксама галкіпер Сцяпан Гарачэўскіх, які ў міжсезонне падпісаў двухбаковы кантракт з мінскім "Дынама".

У іншых матчах папярэдняй стадыі Кубка Салея "Юнацтва" было мацнейшае за хакеістаў каманды "Беларусь U-20" - 4:3, "Нёман" адолеў "Віцебск" - 5:2. "Брэст" на сваёй пляцоўцы быў мацнейшы за бялградскую "Црвену Зорку" - 3:1, якая таксама прымае ўдзел у турніры.

Наступныя матчы ў розыгрышы Кубка Салея адбудуцца 12 жніўня. Завершыцца папярэдняя стадыя 26 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі