Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лютага 2017, 09:27

Мінскае "Дынама" выйграла ў "Нафтахіміка" ў серыі булітаў і ўзнялося на 5-е месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Дынама" абыгралі "Нафтахімік" у серыі булітаў з лікам 2:1 і займаюць пятае месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінчане прадаўжаюць рыхтавацца да маючага адбыцца плэй-оф і прадастаўляюць адным ігракам магчымасць адпачыць, іншым - гульнявую практыку. Пасля хваробы вярнуўся настаўнік "зуброў" Крэйг Вудкрафт. Аднак выдаць такі ж бліскучы паядынак 14 лютага мінчанам не ўдалося. "Нафтахімік" перад стартам у Мінску яшчэ захоўваў шанцы на васьмёрку мацнейшых ва Усходняй канферэнцыі і таму пастараўся атрымаць ачкі ў выязной сустрэчы.

"Дынама-Мінск" - "Нафтахімік" - 2:1 Б (1:0, 0:0, 0:1, 0:0, 1:0)

Мінск. "Мінск-Арэна". 11845 гледачоў.

"Дынама-Мінск": Лаланд (Скрывенс); Гатавец - Лісавец, Камароў - Волкаў - Кітараў; Граньяні - Корабаў, Клікнхамер - С.Касціцын (к) - Мацярухін; Хенкель - Шынкевіч, Палушай - Кавыршын - Петэрсан; Гаўрус - Кулакоў - Дрозд; Карабань.

"Нафтахімік": Карэеў; Сяргееў - Кінрэйд, Секстан - Бруле - Гюнге; Пярвышын - Лямін, Сталяроў (к) - Палыгалаў - Парадзін; Агурцоў - Бярэзін, Шыксатдараў - Якімаў - Бікмулін; Квартальнаў - Канькоў - Хайрулін; Здунаў; Фазылзянаў.

Шайбы: 1:0 - Петэрсан (Палушай, 18.07, у большасці). 1:1 - Гюнге (Пярвышын, Бруле). 2:1 - Петэрсан (65.00, вырашальны буліт).

Кідкі: 20 - 27.

Штраф: 6 - 27.

Ніжнякамцы добра вядомы сваім уменнем гуляць ад абароны. Хоць першы перыяд гульні быў багаты менавіта на атакуючыя дзеянні абедзвюх каманд. Вострыя выхады двух нападаючых на аднаго абаронцу назіраліся не аднойчы. У адзін з момантаў Аляксандр Мацярухін, знаходзячыся каля пустога кута варот гасцей, не змог трапіць па шайбе. Рахунак мінчане адкрылі пад канец стартавага перыяду. Галявому эпізоду папярэднічаў момант з парушэннем правіл абаронцам "Нафтахіміка" Андрэем Сяргеевым, які за фол супраць Сяргея Дразда быў выдалены на пяць хвілін і атрымаў дысцыплінарны штраф да канца гульні. У колькаснай большасці дынамаўцы згулялі больш паспяхова. Аўтарам гола стаў Фрэдрык Петэрсан.

Пасля адпачынку падапечныя Андрэя Назарава часцей пагражалі варотам Кевіна Лаланда, які змяніў у матчы Бэна Скрывенса, але перайграць галкіпера мінчан ніяк не ўдавалася. "Нафтахімік" узмацніў націск у зоне гаспадароў пад канец сустрэчы, Андрэй Назараў замяніў варатара шостым палявым іграком. У выніку хуткая атака гасцей увянчалася дакладным кідком у левую дзявятку варот беларусаў Рыхарда Гюнге - 1:1.

У авертайме расійская каманда атрымала добры шанц завяршыць сустрэчу на сваю карысць пасля выдалення ў мінчан Сяргея Касціцына. Аднак рахунак у гэтыя складаныя дзве хвіліны для падапечных Крэйга Вудкрафта не змяніўся.

Пасля 59 гульняў у актыве дынамаўцаў 105 ачкоў. Яны займаюць пятае месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. Заключны матч рэгулярнага чэмпіянату мінскае "Дынама" правядзе 18 лютага на сваёй пляцоўцы супраць казанскага "Ак Барса".-0-

Фота Андрэя Пакумейкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі