Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 студзеня 2017, 17:25

Хакеісты ААЭ перамаглі балканцаў на Калядным турніры ў Мінску

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Мінску завяршаецца першы этап XIII Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым сённяшнім матчы хакеісты Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў на галоўнай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" сустракаліся з дэбютантам гэтых спаборніцтваў камандай Балкан і атрымалі пераканаўчую перамогу з лікам 9:5 (4:1, 5:2, 0:2). Гэта другая запар вікторыя каманды ААЭ на цяперашніх спаборніцтвах, напярэдадні яна нечакана для ўсіх абыграла швейцарцаў - 6:1.

У другой сённяшняй гульні папярэдняй групы А ў 19.00 на лёд выйдуць дружына Прэзідэнта Беларусі і хакеісты Швейцарыі. Беларусы маюць у сваім актыве дзве вікторыі - над камандамі ААЭ (7:3) і Балкан (14:7). Швейцарцы спачатку перамаглі балканцаў - 13:2, а затым уступілі камандзе ААЭ.

Каманды групы В праводзяць сустрэчы на малой арэне. Хакеісты Германіі і Расіі пачалі свой паядынак у 15.00, а лідары гэтага квартэта славакі ў 19.00 згуляюць з фінскімі хакеістамі. Каманда Славакіі на старце абыграла расіян (12:0) і немцаў (6:1). Фіны былі мацнейшыя за каманду Германіі (11:3) і згулялі ўнічыю з расійскімі хакеістамі (4:4).

У заключны дзень Каляднага турніру, 7 студзеня, на галоўнай пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" адбудуцца два матчы - у 13.00 бронзу разыграюць каманды, якія занялі другія месцы ў папярэдніх квартэтах, у 18.00 пераможцы груп сустрэнуцца ў паядынку за галоўны прыз. Уваход на ўсе гульні свабодны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі