Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 лютага 2018, 16:29

Хакеісткі Фінляндыі заваявалі бронзу Алімпіяды ў Пхёнчхане

21 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. На жаночым хакейным турніры Алімпіяды-2018 вызначыўся ўладальнік бронзы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ва ўпартым паядынку за трэцяе месца зборная Фінляндыі з мінімальнай перавагай 3:2 (1:0, 2:1, 0:1) выйграла ў каманды алімпійскіх атлетаў з Расіі, паўтарыўшы сваё алімпійскае медальное дасягненне чатырохгадовай даўнасці.

У паядынку за чэмпіёнскі тытул 22 лютага сустрэнуцца зборныя Канады і ЗША. Канадскія і амерыканскія хакеісткі трэці раз запар будуць спаборнічаць у фінале Алімпіяды. У двух папярэдніх залатых матчах перамагалі канадкі: у Ванкуверы-2010 яны перамаглі з "сухім" лікам 2:0, а ў Сочы-2014 адолелі амерыканак у авертайме - 3:2. Бронзу на мінулых Гульнях заваявалі фінскія хакеісткі, якія абыгралі шведак з лікам 4:3.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі