Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 верасня 2016, 09:19

Хакеіст зборнай Беларусі Яўген Нагачоў перайшоў з мінскага "Дынама" ў "Юнацтва"

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеіст зборнай Беларусі Яўген Нагачоў папоўніў склад "Юнацтва", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сталічнага клуба.

Абаронца перайшоў у стан чэмпіёна экстралігі сезона 2015/2016 з мінскага "Дынама", за якое Яўген Нагачоў выступаў з 2011 года і правёў за гэты час 118 матчаў.

Яўген Нагачоў абараняў колеры юніёрскай і маладзёжнай зборных на чэмпіянаце свету, рэгулярна выклікаецца ў нацыянальную зборную: знаходзіўся ў пашыраным складзе галоўнай каманды краіны перад фінальным турнірам Алімпійскай кваліфікацыі ў Мінску. "За "Юнацтва" абаронца будзе выступаць пад нумарам 4", - паведамілі ў клубе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі