Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 жніўня 2017, 19:29

Хакеіст Уладзімір Дзянісаў будзе капітанам мінскага "Дынама" ў дзясятым сезоне КХЛ

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абаронца Уладзімір Дзянісаў будзе капітанам мінскага "Дынама" ў дзясятым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе клуба.

Выбар вопытнага іграка быў не выпадковы. Роля капітана для выхаванца наваполацкай школы хакея не новая. У 2012 годзе ў матчах чэмпіянату свету за нацыянальную зборную Беларусі ён выходзіў на лёд у світары з капітанскай нашыўкай. У сезоне-2012/13 у складзе мінскага "Дынама" Уладзімір асісціраваў фіну Ерэ Каралахці, у дзевяці матчах падмяняў партнёра ў ролі капітана.

У новым сезоне ва Уладзіміра Дзянісава чатыры асістэнты. Нападаючы Аляксандр Паўловіч і абаронца Марк-Андрэ Граньяні будуць дапамагаць капітану ў час дамашніх матчаў, а абаронца Дзмітрый Корабаў і форвард Роб Клінкхамер - у гасцявых.

Двухбаковы кантракт з дынамаўцамі заключыў абаронца Мікіта Усціненка, які пакуль не разглядаецца трэнерскім штабам як ігрок асноўнага складу і адпраўлены ў фарм-клуб "зуброў" - "Дынама-Маладзечна".  

Першы матч новага сезона КХЛ мінскае "Дынама" правядзе 23 жніўня на сваёй пляцоўцы з фінскім "Ёкерытам" (пачатак у 19.30). Тэлеканал "Беларусь 5" правядзе прамую трансляцыю сустрэчы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі