Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 ліпеня 2016, 10:03

Губерніеў: адсутнасць беларускіх весляроў на летніх Гульнях - безумоўная страта для аматараў спорту

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адсутнасць беларускіх весляроў на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра - гэта безумоўная страта для аматараў спорту ва ўсім свеце. Такое меркаванне выказаў вядомы расійскі тэлевядучы і спартыўны каментатар Дзмітрый Губерніеў праграме "Тыдзень" у эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Адсутнасць беларускай мужчынскай каманды па веславанні на байдарках і каноэ, вельмі моцнай і тытулаванай каманды, - гэта безумоўная страта для мяне як для каментатара веславання і як для аматара спорту. Я думаю, што гэта меркаванне падзяляюць вельмі многія паклоннікі спорту ва ўсім свеце, таму што беларуская каманда сябе зарэкамендавала вельмі добра", - сказаў Дзмітрый Губерніеў.

Як паведамлялася, Міжнародны спартыўны арбітражны суд у Лазане (CAS) адмяніў апеляцыю беларускага боку на рашэнне Міжнароднай федэрацыі каноэ (ICF) аб дыскваліфікацыі на год мужчынскай зборнай Беларусі па гэтым відзе спорту. У інфармацыі са Швейцарыі, у прыватнасці, гаворыцца, што ICF пераразмеркавала ўжо квоты беларускіх атлетаў, і калі вярнуць іх назад, то гэта нанясе ўрон іншым нацыянальным федэрацыям па веславанні на байдарках і каноэ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі