Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 лютага 2018, 17:38

Група беларускіх спартсменаў адправілася на зімовую Алімпіяду ў Пхёнчхан

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Група беларускіх спартсменаў сёння адправілася на зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхан, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ад штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў аэрапорт выехалі канькабежцы Марына Зуева, Ігнат Галавацюк, Віталь Міхайлаў, Таццяна Міхайлава і Ксенія Садоўская, гарналыжнік Юрый Данілачкін, адзіны прадстаўнік Беларусі ў спаборніцтвах па шорт-трэку Максім Сяргееў і самы вопытны ўдзельнік алімпійскай зборнай Беларусі лыжнік Сяргей Далідовіч. Перад ад'ездам на сваю сёмую Алімпіяду ён сказаў, што вельмі ўдзячны ўсім, хто яго падтрымліваў, і адзначыў, што пастараецца, нягледзячы на гады, паказаць добры рэзультат і парадаваць беларускіх балельшчыкаў. Спартсмен таксама дадаў, што асабліва не хвалюецца перад маючымі адбыцца стартамі, таму што за доўгія гады кар'еры прывык нават да самых складаных умоў. Адказваючы на пытанне, ці гатоў ён стаць сцяганосцам беларускай алімпійскай дружыны, Сяргей Далідовіч сказаў, што для яго гэта быў бы вялікі гонар, але гэта пытанне будзе вырашана пазней, ужо ў Пхёнчхане.

Спартсмены сфатаграфаваліся разам з талісманам каманды "Агрыкам", які паабяцаў, што прынясе ўдачу. Па дарозе алімпійскі аўтобус заедзе ў Раўбічы, дзе яго чакаюць лыжнікі Валянціна Камінская, Настасся Кірылава, Паліна Сераносава, Юлія Ціханава, Юрый Астапенка, Аляксандр Воранаў і Міхаіл Сямёнаў, а таксама трэнеры біятлоннай каманды. Самі біятланісты ўжо знаходзяцца ў Пхёнчхане і ў хуткім часе апрабуюць алімпійскія трасы. Афіцыйныя трэніроўкі ў лыжным спарткомплексе "Альпенсія" пачнуцца 2 лютага. Зборная Беларусі па фрыстайле ў гэтыя дні рыхтуецца ў японскім горадзе Біфука, дзе прабудзе да 8 лютага. Гарналыжніца Марыя Шканава адправіцца ў алімпійскі Пхёнчхан з Аўстрыі, дзе праводзіць трэніроўкі.

Адміністрацыйная група беларускай дэлегацыі на чале з шэфам алімпійскай місіі Аляксандрам Баравуляй падрыхтавала ўжо для атлетаў месцы для пражывання, таксама праведзена акрэдытацыя ўсіх удзельнікаў. Цырымонія падняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь запланавана ў алімпійскай вёсцы на 7 лютага. Беларусь сёмы раз прыме ўдзел у зімовых Алімпійскіх гульнях самастойнай камандай. У медалёвай скарбонцы беларускай зборнай 15 узнагарод - 6 залатых, 4 сярэбраныя і 5 бронзавых.

XXIII зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у Пхёнчхане з 9 па 25 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі