Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 чэрвеня 2017, 18:33

Гродзенскі "Рытм" абыграў "Вікторыю" ў першым фінальным матчы ЧБ па хакеі на траве

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гродзенскі "Рытм" абыграў смалявіцкую "Вікторыю" ў першым фінальным матчы чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве сярод жаночых каманд з лікам 1:0, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адзіны гол у сустрэчы, праведзенай на штучным полі ЦСК "Нёман" у Гродне, закінула Надзея Сіліцкая. Шанц адыграць у вопытнай каманды з Мінскай вобласці, колеры якой абараняюць ігракі нацыянальнай зборнай Беларусі, будзе 24 чэрвеня, калі ў Смалявічах адбудзецца гульня ў адказ. Фінальная серыя ў жаночым чэмпіянаце Беларусі праходзіць да дзвюх перамог.

Бронзавыя ўзнагароды турніру разыграюць баранавіцкі "Тэкстыльшчык"-БарДУ і ХК "Мінск".

Дзеючым чэмпіёнам Беларусі з'яўляецца "Рытм". Унутранае першынство ўпершыню праходзіць па сістэме "восень-вясна", змяненні ў календары ўнесены для больш якаснай падрыхтоўкі і выступлення беларускіх каманд на міжнароднай арэне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі