Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 ліпеня 2017, 12:15

Гол Івана Маеўскага дапамог "Астане" перамагчы "Легію" ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговыя матчы праходзілі 26 ліпеня ў кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Казахстанская "Астана" на сваім полі перамагла ў першым паядынку 3-га адборачнага круга польскую "Легію" з Варшавы з лікам 3:1. Адзін з трох мячоў у вароты гасцей забіў беларускі паўабаронца чэмпіёнаў Казахстана Іван Маеўскі. Ён, як і беларускі абаронца "Астаны" Ігар Шытаў, правёў увесь матч.

Кіеўскае "Дынама" пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча ў сябе дома прымала швейцарскі "Янг Бойз" з Берна і перамагло 3:1. Беларускі паўабаронца кіяўлян Мікіта Корзун выйшаў на поле на 67-й хвіліне гульні, замяніўшы Сяргея Сідарчука.

Паядынкі ў адказ за выхад у плэй-оф кантынентальных клубных турніраў адбудуцца 1 і 2 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі