Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 студзеня 2018, 12:16

Гол Аляксандра Мацярухіна не дапамог хакеістам "Шахцёра" абыграць "Гомель" у экстралізе

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гол нападаючага Аляксандра Мацярухіна не дапамог хакеістам "Шахцёра" абыграць на выездзе "Гомель" у чэмпіянаце Беларусі ў экстралізе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Знакаміты нападаючы, які перайшоў з мінскага "Дынама" ў салігорскі клуб у студзені, адкрыў лік у гомельскім Лядовым палацы на 18-й хвіліне першага перыяду. Галявую перадачу Мацярухіну ажыццявіў Аляксандр Кулакоў, які таксама нядаўна пакінуў мінскіх "зуброў". Аднак гамяльчане пад кіраўніцтвам вядомага спецыяліста Алега Хмыля ў другім перыядзе змаглі зраўнаваць лік намаганнямі Ігара Равенкі. У заключныя 20 хвілін сустрэчы Яўген Саламонаў з перадачы Эдзійса Брахманіса ўстанавіў канчатковы лік - 2:1.

Сёмае паражэнне запар пацярпелі ў чэмпіянаце хакеісты "Дынама-Маладзечна", уступіўшы на сваёй пляцоўцы гродзенскаму "Нёману" - 1:2.

Турнірнае становішча ў падгрупе "А": 1. "Юнацтва-Мінск" - 74 (30), 2. "Шахцёр" - 71 (30). 3. "Гомель" - 69 (31). 4. "Нёман" - 66 (29). 5. "Металург-Жлобін" - 39 (31). 6. "Дынама-Маладзечна" - 37 (30).

У падгрупе "Б" хакеісты "Ліды" былі мацнейшымі за наваполацкі "Хімік" - 7:3, а "Віцебск" у гасцях нанёс паражэнне ХК "Магілёў" - 3:2.

Турнірнае становішча ў падгрупе "Б": 1. "Ліда" - 43 (29). 2."Беларусь U-20" - 38 (25). 3. "Хімік" - 33 (30). 4. "Магілёў" - 21 (30). 5. "Віцебск" - 21 (29). 6. "Брэст" - 19 (30).

Па выніках другой стадыі чэмпіянату шэсць каманд падгрупы "А" і дзве лепшыя каманды з падгрупы "Б" згуляюць у плэй-оф чэмпіянату Беларусі па хакеі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі