Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 ліпеня 2018, 14:29

Гаварыць пра ўдзел Азаранкі ў матчы Кубка Федэрацыі з Германіяй пакуль рана - Пучак

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гаварыць пра ўдзел Вікторыі Азаранкі ў лютаўскім матчы супраць каманды Германіі яшчэ рана. Аб гэтым сказала журналістам капітан тэніснай зборнай Беларусі Таццяна Пучак пасля жараб'ёўкі 1/4 фіналу Кубка Федэрацыі, паведамляе БЕЛТА.

Як адзначыла Таццяна Пучак, да матчу ў Германіі яшчэ вельмі шмат часу, таму ў гэтым годзе наўрад ці трэба разважаць аб тым, хто канкрэтна выйдзе на корт у лютым 2019 года. Капітан беларускай каманды паведаміла, што ў пачатку будучага года вядучыя беларускія тэнісісткі правядуць некалькі турніраў, у прыватнасці адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, пасля чаго пройдзе трэніровачны збор у Мінску, а затым каманда адправіцца ў Германію на матч Кубка Федэрацыі.

У лютым 2018 года таксама на стадыі 1/4 фіналу каманднага чэмпіянату планеты зборныя Беларусі і Германіі сустракаліся ў Мінску, тады поспех быў на баку нямецкіх тэнісістак - 3:2. У зборнай Беларусі на корт "Чыжоўка-Арэны" выходзілі Аляксандра Сасновіч, Арына Сабаленка, Вера Лапко і Лідзія Марозава. У складзе гасцей не было дзвюх вядучых тэнісістак - Ангелікі Кербер і Юліі Гергес, але, тым не менш, немкі змаглі перамагчы. Цяпер беларускі маюць намер узяць рэванш у матчы, які пройдзе 9-10 лютага на пляцоўцы саперніц. Пераможца гэтай сустрэчы згуляе ў паўфінале з лепшай камандай пары ЗША - Аўстралія. Склады іншых чвэрцьфінальных пар: Чэхія - Румынія, Бельгія - Францыя.

У вырашальным матчы цяперашняга розыгрышу Кубка Федэрацыі 10-11 лістапада тэнісісткі Чэхіі прымуць у Празе зборную ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі