Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 студзеня 2018, 10:51

Гандбалісты зборнай Беларусі згуляюць з харватамі ў асноўным этапе чэмпіянату Еўропы

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння на гандбольным чэмпіянаце Еўропы ў Харватыі пачнуцца матчы асноўнага этапу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У групе I зборная Беларусі ў Заграбе сустрэнецца з гаспадарамі турніру - гандбалістамі Харватыі. Затым, 22 студзеня, у беларусаў гульня са шведамі, а 24 студзеня заключны паядынак супраць сербаў. Асноўны этап каманды пачнуць з улікам ачкоў, набраных у вочных сустрэчах папярэдняга этапу: Швецыя - 4 ачкі, Францыя - 4, Харватыя - 2, Нарвегія - 2, Беларусь - 0, Сербія - 0.

Групу II асноўнага этапу складуць зборныя: Македонія - 3, Іспанія - 2, Данія - 2, Чэхія - 2, Германія - 2, Славенія - 1.

Пасля завяршэння спаборніцтваў у гэтых групах барацьбу за ўзнагароды кантынентальнага першынства прадоўжаць па дзве лепшыя дружыны, якія 26 студзеня правядуць паўфінальныя матчы. Іх пераможцы 28 студзеня сустрэнуцца ў вырашальным паядынку за золата, тыя, хто саступіў, паспрачаюцца за бронзавыя медалі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі