Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 студзеня 2018, 10:11

Гандбалісты зборнай Беларусі завершаць першы этап ЧЕ сустрэчай з французамі

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты зборнай Беларусі сёння завершаць першы этап чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Харватыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Харватыі ў заключным паядынку папярэдняй групы В падапечных Юрыя Шаўцова трэба будзе сустрэцца з дзеючым чэмпіёнам планеты камандай Францыі. Гульня пачнецца ў 20.15 па мінскім часе і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 2". На старце спаборніцтваў беларускія гандбалісты адолелі сапернікаў з Аўстрыі - 27:26, а потым уступілі віцэ-чэмпіёнам свету нарвежцам - 28:33. Французы спачатку з цяжкасцю перайгралі Нарвегію - 32:31, а потым разграмілі аўстрыйцаў з лікам 33:26. У іншым сённяшнім матчы гэтага квартэта сустрэнуцца каманды Аўстрыі і Нарвегіі. Турнірнае становішча: Францыя - 4 ачкі, Нарвегія - 2, Беларусь - 2, Аўстрыя - 0.

Два паядынкі адбудуцца сёння ў групе А: Сербія - Ісландыя, Харватыя - Швецыя. Тут становішча пасля двух гульнявых дзён такое: Харватыя - 4, Швецыя - 2, Ісландыя - 2, Сербія - 0.

У двух іншых квартэтах таксама сустрэчы другога тура прайшлі 15 студзеня:

С - Германія - Славенія - 25:25, Македонія - Чарнагорыя - 29:28. Становішча каманд: Македонія - 4, Германія - 3, Славенія - 1, Чарнагорыя - 0.

D - Іспанія - Венгрыя - 27:25, Данія - Чэхія - 27:28. Становішча каманд: Іспанія - 4, Данія - 2, Чэхія - 2, Венгрыя - 0.

Барацьбу за ўзнагароды на другім этапе кантынентальнага першынства прадоўжаць па 3 лепшыя каманды з чатырох папярэдніх груп.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі