Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 студзеня 2018, 09:48

Гандбалісты Германіі перамаглі чэхаў, датчане мацнейшыя за славенцаў на чэмпіянаце Еўропы

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На асноўным этапе чэмпіянату Еўропы па гандболе ў Харватыі ў барацьбу ўступілі каманды групы ІІ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючы чэмпіён кантынента зборная Германіі абыграла каманду Чэхіі з лікам 22:19, Славенія ўступіла Даніі - 28:31. У нядзелю, 21 студзеня, нямецкія гандбалісты згуляюць з датчанамі, а віцэ-чэмпіёны Еўропы іспанскія гандбалісты будуць сапернічаць з камандай Македоніі. Турнірнае становішча: Германія - 4 ачкі (3 матчы), Данія - 4 (3), Македонія - 3 (2), Іспанія - 2 (2), Чэхія - 2 (3), Славенія - 1 (3).

Сёння вечарам пройдуць паядынкі ў групе І: чэмпіёны свету французы згуляюць са шведамі, харваты сустрэнуцца з нарвежцамі. Беларускія гандбалісты, якія прайгралі на старце другога этапу Харватыі (23:25), сваю наступную гульню правядуць 22 студзеня супраць Швецыі, а 24 студзеня завершаць другі этап матчам з Сербіяй. Становішча каманд такое: Нарвегія - 4 (3), Швецыя - 4 (2), Харватыя - 4 (3), Францыя - 4 (2), Беларусь - 0 (3), Сербія - 0 (3).

Барацьбу за ўзнагароды кантынентальнага першынства прадоўжаць па дзве лепшыя дружыны з кожнай групы, якія 26 студзеня правядуць паўфінальныя сустрэчы. Іх пераможцы 28 студзеня згуляюць у вырашальным паядынку за золата, тыя, хто прайграў, паспрачаюцца за бронзавыя медалі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі