Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 лютага 2017, 11:17

Гандбалісты БГК уступілі "Райн Левену" ў драматычным матчы Лігі чэмпіёнаў

23 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова ў драматычным матчы ўступіў на выездзе ў Лізе чэмпіёнаў нямецкаму "Райн Левену", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтым паядынку БГК настройваўся на перамогу, памятаючы дамашні поспех у першай палавіне сезона. Тады брастаўчане перамаглі чэмпіёнаў Германіі з лікам 30:28. Другім нумарам не гулялі "мяшкоўцы" і ў гасцях у "Райн Левена". Матч атрымаўся ўпартым з першых хвілін. Да сярэдзіны тайма брэсцкія гандбалісты зрабілі спробу вырвацца наперад, паспяхова рэалізаваўшы задуманае. Першая палавіна сустрэчы засталася за БГК - 12:11.

Са старту другога тайма "Райн Левен" рахунак выраўнаваў, а праз час павялічыў адрыў. Але адставанне брастаўчанне хутка нівеліравалі. Да апошніх секунд не было зразумела, хто ж у гэтым процістаянні выйдзе пераможцам. Гаспадарам пляцоўкі ўсё ж такі атрымалася ўзяць рэванш за мінулае паражэнне - 25:24. Акрамя ўпартай барацьбы "мяшкоўцы", яшчэ адным прыемным момантам у матчы можна назваць гульню Арцёма Кулака. У адсутнасць лідараў Дзмітрыя Нікуленкава і Аляксандра Цюменцава ён не разгубіўся і забіў у вароты сапернікаў 6 мячоў.

Брэсцкі гандбольны клуб ужо вырашыў задачу па выхадзе ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. З якога месца (пятага або шостага) ён выйдзе ў плэй-оф, пакажуць рэзультаты апошніх дзвюх сустрэч. Так, 4 сакавіка падапечным Сяргея Бябешкі трэба будзе правесці дамашні паядынак супраць македонскага "Вардара". Потым 11 сакавіка адбудзецца выязны матч з польскім "Віве".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі