Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 верасня 2017, 11:37

Гандбалісты БГК імя Мяшкова перамаглі славенскі "Цэле" ў SEHA-лізе

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты БГК імя Мяшкова перамаглі на выездзе славенскі "Цэле" з лікам 29:24 (14:15) у SEHA-лізе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы тайм сустрэчы ў Славеніі склаўся не на карысць брастаўчан. У другой палове гульні падапечныя Сяргея Бябешкі значна лепш згулялі ў нападзенні і ў сярэдзіне другога тайма змаглі стварыць задзел у закінутых мячах. Самым рэзультатыўным іграком у складзе БГК стаў Петар Джорджыч - 8 галоў.

У SEHA-лізе брэсцкія гандбалісты правялі другі матч у новым сезоне. 30 жніўня беларуская каманда ўступіла славацкаму "Татрану" - 23:24. Наступны паядынак у гэтым турніры БГК правядзе 8 верасня ў Скоп'і з мясцовым "Вардарам".

У бягучым месяцы каманду Сяргея Бябешкі чакае старт таксама ў самым важным еўрапейскім клубным турніры - Лізе чэмпіёнаў. 16 верасня брастаўчане прымуць на сваёй пляцоўцы польскі "Віве".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі