Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 сакавіка 2017, 13:02

Гандбалісткі зборнай Беларусі выйгралі турнір у Гданьску, атрымаўшы тры перамогі

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісткі нацыянальнай зборнай Беларусі выдатна правялі міжнародны турнір у польскім Гданьску, атрымаўшы перамогу ў трох праведзеных матчах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым паядынку падапечныя Томажа Чатэра ва ўпартай барацьбе адолелі зборную Польшчы - 24:23, затым упэўнена перайгралі каманду Славакіі - 27:22, а ў заключным матчы аказаліся мацнейшымі за ўкраінскіх гандбалістак - 24:23. Падагульняючае становішча каманд: Беларусь - 6 ачкоў, Польшча - 4, Славакія - 2, Украіна - 0. Для ўсіх удзельніц турнір у Гданьску стаў адным з этапаў падрыхтоўкі да чэрвеньскіх паядынкаў накаўт-раўнда чэмпіянату свету-2017. Зборнай Беларусі за выхад у фінальную частку сусветнага першынства трэба будзе паспрачацца з камандай Чарнагорыі, каманда Польшчы будзе сапернічаць з расіянкамі, украінскія гандбалісткі згуляюць з іспанскай дружынай.

Мужчынская зборная Беларусі рыхтуецца да прадаўжэння адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2018. У мінулыя выхадныя дні каманда Юрыя Шаўцова ў Шафхаўзене правяла два кантрольныя матчы з камандай Швейцарыі. У першай гульні беларусы ўступілі гаспадарам з лікам 28:32, а затым згулялі ўнічыю - 31:31. У складзе беларускай каманды выступалі толькі прадстаўнікі мінскага СКА і "Гомеля". У пачатку мая зборная Беларусі правядзе два матчы ў 2-й кваліфікацыйнай групе ЧЕ супраць каманды Польшчы - 4 мая сапернікі сустрэнуцца ў Мінску, а 7 мая згуляюць у Плоцку.

Дзяўчаты юніёрскай зборнай Беларусі (U-19) не змаглі прабіцца ў фінальную частку кантынентальнага першынства. У Жлобіне падапечныя Алены Гусевай змаглі выйграць толькі адзін матч у 6-й кваліфікацыйнай групе, перамогшчы равесніц з Грузіі з лікам 34:24. Акрамя таго, беларускі разгромна прайгралі камандам Швейцарыі (24:34) і Партугаліі (23:40). Падагульняючае становішча: Партугалія - 5 ачкоў (розніца мячоў - 99-63), Швейцарыя - 5 (94-68), Беларусь - 2 (81-96), Грузія - 0 (58-105).

У фінальную стадыю з гэтага квартэта выйшлі партугальскія гандбалісткі. Акрамя іх, разам з гаспадынямі маючага адбыцца ЧЕ славенкамі там згуляюць зборныя Нідэрландаў, Германіі, Нарвегіі, Чарнагорыі, Харватыі, Даніі, Іспаніі, Францыі, Швецыі, Сербіі, Германіі, Венгрыі, Македоніі і Расіі. Турнір пройдзе з 27 ліпеня па 6 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі