Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 лістапада 2017, 18:18

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Дэйв Льюіс выклікаў 26 хакеістаў у трэніровачны лагер

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер зборнай Беларусі Дэйв Льюіс выклікаў 26 хакеістаў у лістападаўскі трэніровачны лагер каманды, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.

Сярод запрошаных шмат маладых ігракоў. Напрыклад, выклік атрымалі абаронцы мінскага "Дынама" Раман Дзюкаў і Крысціян Хенкель, хакеіст пекінскага "Куньлуня" Павел Варабей, нападаючыя Яўген Астанкаў з салігорскага "Шахцёра", Андрэй Бялевіч і Руслан Васільчук з "Дынама-Маладзечна". У спісе і вопытны Джэф Плат, які на гэты час мае не так шмат гульнявога часу ў маскоўскім ЦСКА і раней выказаў сваё жаданне згуляць у нацыянальнай камандзе.

Зборная Беларусі па хакеі пачне вучэбна-трэніровачны збор 6 лістапада. На наступны дзень каманда накіруецца ў французскі Сержы, дзе згуляе тры матчы - са зборнымі Францыі (9 лістапада), Латвіі (10 лістапада) і Славеніі (11 лістапада).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі