Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 ліпеня 2017, 17:09

Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка пакіне жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ"

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ігар Крывушэнка прыняў рашэнне пакінуць жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" і сканцэнтравацца на рабоце ў нацыянальнай зборнай Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе аўтазаводскага клуба.

Ігар Крывушэнка ўзначаліў зборную краіны ў пачатку сакавіка і з таго часу сумяшчаў работу ў ёй з работай ў жодзінскай камандзе. Пасля вяртання зборнай клубаў Беларусі з Тайланда ў Ігара Крывушэнкі адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" і Беларускага аўтазавода. У выніку абмеркавання сітуацыі трэнер вырашыў сканцэнтравацца на рабоце з нацыянальнай зборнай. Плануецца, што выконваючым абавязкі галоўнага трэнера "Тарпеда-БелАЗ" будзе Андрэй Зыгмантовіч, які да гэтага займаў пасаду спартыўнага дырэктара жодзінскага клуба.

Пасля першага круга чэмпіянату Беларусі тарпедаўцы займаюць 7-е месца, набраўшы ў 15 матчах 24 ачкі (6 перамог, 6 нічыіх, 3 паражэнні; розніца мячоў - 18-13).

Зборная Беларусі свой бліжэйшы матч адборачнага турніру чэмпіянату свету-2018 правядзе 31 жніўня ў гасцях у каманды Люксембурга. Цяпер становішча ў кваліфікацыйнай групе А сусветнага першынства такое: Швецыя - 13 ачкоў, Францыя - 13, Нідэрланды - 10, Балгарыя - 9, Беларусь - 5, Люксембург - 1.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі