Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 студзеня 2018, 19:55

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч пакінуў сваю пасаду

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер футбольнага клуба БАТЭ Аляксандр Ермаковіч пакінуў сваю пасаду, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе каманды.

Паводле паведамлення клуба, настаўнік палічыў, што неабходна змяніць абстаноўку пасля 20-гадовай кар'еры ў барысаўскай камандзе ў якасці іграка і трэнера. Аляксандр Ермаковіч узначаліў БАТЭ восенню 2013-га. Амаль за чатыры гады самастойнай работы ён выйграў з клубам 10 трафеяў (5 разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі, 1 раз - уладальнікам Кубка, 4 - уладальнікам Суперкубка Беларусі). Таксама трэнер дойчы выводзіў БАТЭ ў групавыя турніры Лігі чэмпіёнаў (2014, 2015) і Лігі Еўропы (2017). У 2015 годзе ён быў прызнаны лепшым трэнерам Беларусі.

Аляксандр Ермаковіч правёў 472 афіцыйныя матчы ў БАТЭ: 279 у якасці іграка і 193 - галоўнага трэнера.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі