Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 лютага 2018, 10:38

Галявы дубль Раяна Даната забяспечыў хакеістам ЗША выхад у чвэрцьфінал Алімпіяды

20 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. У першым матчы плэй-оф алімпійскага хакейнага турніру хакеісты ЗША ўпэўнена абыгралі сапернікаў са Славакіі 5:1 і выйшлі ў чвэрцьфінальную стадыю, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галявы дубль у сённяшняй сустрэчы аформіў 21-гадовы цэнтрфорвард амерыканцаў Раян Даната. Ён жа быў героем сустрэчы са славакамі і на групавой стадыі, калі дзве яго шайбы забяспечылі перамогу камандзе ЗША з лікам 2:1. У паядынку за выхад у паўфінал амерыканскія хакеісты 21 лютага сустрэнуцца са зборнай Чэхіі.

Чвэрцьфінальныя баталіі пройдуць 21 лютага, паўфіналы намечаны на 23 лютага. Матч за бронзу адбудзецца 24 лютага, паядынак за алімпійскі тытул - 25 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі