Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 верасня 2017, 12:49

Галявы дубль Паўла Савіцкага дапамог "Нёману" перамагчы "Днепр" у чэмпіянаце Беларусі па футболе

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галявы дубль Паўла Савіцкага дапамог гродзенскаму "Нёману" абыграць на сваім полі магілёўскі "Днепр" у завершаным 21-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Магіляўчане стойка абараняліся больш за гадзіну. НА 78-й мінуце паўабаронца зборнай Беларусі зрабіў сольны праход да штрафной саперніка і дакладна прабіў па варотах. Канчатковы лік у гульні быў устаноўлены за пяць мінут да завяршэння сустрэчы ў Гродне. Гол у актыве таксама Паўла Савіцкага, які паставіў кропку у камбінацыі "Нёмана". У другім матчы завершанага 21-га тура футбалісты "Тарпеда-БелАЗ" не змаглі ўтрымаць пераможны лік у сустрэчы з аўтсайдарам турніру наваполацкім "Нафтанам", згуляўшы ўнічыю - 1:1.

У турнірнай табліцы чэмпіянату лідзіруе мінскае "Дынама" - 49 ачкоў. Падапечныя Сяргея Гурэнкі на два балы апярэджваюць салігорскі "Шахцёр" - 47. Замыкае тройку прызёраў барысаўскі БАТЭ - 45 балаў.

Матчы 22-га тура чэмпіянату Беларусі па вышэйшай лізе будуць праходзіць тры дні. 16 верасня згуляюць "Дынама-Мінск" - "Мінск", "Крумкачы" - "Тарпеда-БелАЗ", "Віцебск" - "Гомель", "Днепр" - "Гарадзея". 17 верасня сустрэнуцца каманды "Нафтан" - "Нёман", "Слуцк" - "Дынама-Брэст", "Славія" - "Шахцёр", а завершыцца 22-і тур 18 верасня сустрэчай футбалістаў "Іслачы" і БАТЭ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі