Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 чэрвеня 2017, 13:33

Галявы дубль Нівалда дапамог футбалістам "Гомеля" дабіцца перамогі над "Крумкачамі"

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты "Гомеля" перарвалі трохматчавую серыю без перамог у гульнях чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У дамашнім паядынку 13-га тура гамяльчане прымалі сталічны клуб "Крумкачы", мелі перавагу, але доўга не маглі дабіцца поспеху. Толькі ў канцы другога тайма гаспадары перамаглі гасцей дзякуючы бразільскаму легіянеру Нівалда, які аформіў галявы дубль на 79-й і 86-й мінутах гульні - 2:0.

Лідар першынства салігорскі "Шахцёр" перамог у сябе дома наваполацкі "Нафтан" з лікам 2:1. Футбалісты мінскага "Дынама" разграмілі ў гасцях "Слуцк" - 3:0 і падняліся на другое месца, абышоўшы барысаўскі БАТЭ. Барысаўчане не змаглі дабіцца перамогі ў сябе дома, згуляўшы ўнічыю з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ" - 0:0. З аналагічным рэзультатам завяршыўся паядынак "Мінска" і "Гарадзеі".

Гульнявая праграма 13-га тура завершыцца сёння трыма матчамі: "Славія" (Мазыр) - "Днепр" (Магілёў), "Іслач" (Мінскі раён) - "Віцебск", "Дынама" (Брэст) - "Нёман" (Гродна).

Цяпер становішча ў лідзіруючай групе такое: "Шахцёр" - 32 ачкі (13 матчаў; розніца мячоў - 19-6), "Дынама" (Мінск) - 28 (13; 17-5), БАТЭ - 27 (13; 21-7), "Слуцк" - 22 (13; 15-11), "Нёман" - 21 (12; 17-12).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі