16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбольны клуб "Нёман" стварае жаночую каманду для ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі. Гэту інфармацыю пацвердзілі карэспандэнту БЕЛТА ў гродзенскім клубе.
Галоўным трэнерам будзе Дзяніс Леўчанка, які раней працаваў з іншым жаночым клубам з Гродна "Нівай-Белкард". Цяпер ідзе камплектаванне каманды, якая плануе выступаць у турнірах пад эгідай асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".
У мінулым сезоне ў жаночым нацыянальным чэмпіянаце прымалі ўдзел 7 каманд. Чэмпіёнамі Беларусі з'яўляюцца футбалісткі ФК "Мінск".-0-