Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 красавіка 2018, 13:43

Футбольная зборная Беларусі ўзнялася на 79-е месца ў рэйтынгу ФІФА

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбольная зборная Беларусі ў апублікаваным сёння рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) займае 79-е месца. У сакавіцкім спісе беларусы былі на 93-й пазіцыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Каманда Ігара Крывушэнкі паднялася на 14 прыступак дзякуючы дзвюм выязным перамогам над зборнымі Азербайджана - 1:0 і Славеніі - 2:0. Цяпер у Беларусі 410 ачкоў. Наступны спарынг беларускія футбалісты правядуць 6 чэрвеня ў Брэсце супраць Венгрыі, якая цяпер знаходзіцца на 50-м месцы ў рэйтынгу ФІФА, а 9 чэрвеня згуляюць у Тамперэ з Фінляндыяй, якая займае 63-е месца.

Першая дзясятка красавіцкага рэйтынгу ФІФА:

1. Германія - 1533 ачкі,

2. Бразілія - 1384,

3. Бельгія - 1346,

4. Партугалія - 1306,

5. Аргенціна - 1254,

6. Швейцарыя - 1179,

7. Францыя - 1166,

8. Іспанія - 1162,

9. Чылі - 1146,

10. Польшча - 1118.

З краін былога Савецкага Саюза лепшая пазіцыя ў каманды Украіны, якая на 30-м месцы, гаспадыня ЧС-2018 зборная Расіі знаходзіцца на 66-м радку. Будучыя сапернікі беларусаў па групавым этапе Лігі нацый займаюць такія месцы: 83 - Люксембург (401 бал), 173 - Малдова (98), 205 - Сан-Марына (101).

Наступны рэйтынг ФІФА будзе абнародаваны 17 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі