Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 жніўня 2017, 15:23

Футбольная зборная Беларусі адправілася ў Люксембург на адборачны матч ЧС

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Беларусі завяршылі ў Мінску падрыхтоўку да двух адборачных матчаў чэмпіянату свету - 2018 і сёння адправіліся ў Люксембург, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўны трэнер беларускай дружыны Ігар Крывушэнка ўключыў у выязны склад 23 футбалісты:

варатары - Сяргей Чэрнік ("Нансі", Францыя), Андрэй Клімовіч ("Дынама", Мінск), Дзмітрый Гушчанка ("Віцебск");

абаронцы - Ягор Філіпенка ("Макабі", Тэль-Авіў, Ізраіль), Дзяніс Палякоў (БАТЭ, Барысаў), Сяргей Паліцевіч ("Генчлербірлігі", Анкара, Турцыя), Міхаіл Сівакоў ("Амкар", Перм, Расія), Сяргей Мацвейчык, Ігар Бурко (абодва - "Шахцёр", Салігорск), Дзмітрый Алісейка, Аляксей Гаўрыловіч (абодва - "Дынама", Брэст), Мікіта Навумаў ("Віцебск");

паўабаронцы - Станіслаў Драгун, Аляксей Рыяс (абодва - БАТЭ, Барысаў), Сяргей Балановіч ("Амкар", Перм, Расія), Іван Маеўскі ("Астана", Казахстан), Мікіта Корзун ("Дынама", Кіеў, Украіна), Арцём Быкаў ("Дынама", Мінск), Павел Няхайчык ("Дынама", Брэст);

нападаючыя - Міхаіл Гардзяйчук (БАТЭ, Барысаў), Павел Савіцкі ("Нёман", Гродна), Дзяніс Лапцеў ("Шахцёр", Салігорск), Антон Сарока ("Дынама", Мінск).

Сустрэча на стадыёне "Жазі Бартэль" у Люксембургу адбудзецца 31 жніўня і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 2" у 21.40. Пасля вяртання ў Мінск беларускія футбалісты прадоўжаць трэніроўкі на палях тэхнічнага цэнтра АБФФ, а 3 верасня згуляюць на полі "Барысаў-Арэны" супраць аднаго з лідараў кваліфікацыйнай групы А зборнай Швецыі.

Становішча каманд пасля 6 гульнявых дзён: Швецыя - 13 ачкоў (розніца мячоў - 12-4), Францыя - 13 (11-5), Нідэрланды - 10 (13-6), Балгарыя - 9 (9-12), Беларусь - 5 (4-11), Люксембург - 1 (6-17).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі