Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 лістапада 2017, 09:23

Футбалісты зборнай Беларусі завяршылі сезон нічыёй у Грузіі

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбольная зборная Беларусі завяршыла сезон нічыёй 2:2 у гасцях у каманды Грузіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Грузія - Беларусь - 2:2 (1:1).

Кутаісі. 7 500 гледачоў.

Суддзя - С.Балян (Арменія).

Грузія: Квасхвадзэ; Хачалава, Кашыя (Двалі, 46), Абурджанія, Канкава (Мерэбашвілі, 62), Сіхарулідзэ (Казаішвілі, 80), Гвілія (Качарава, 88), Шэргелашвілі, Гегечкоры (Какабадзэ, 88), Папунашвілі, Джыгауры (Квілітая, 62).

Беларусь: Ігнатовіч (Паўлючэнка, 46); М.Валадзько (Мацвейчык, 63), Палітэвіч, Гаўрыловіч, Рыяс, Быкаў, Корзун, Карніцкі (Няхайчык, 56), Стасевіч (Паўлавец, 88), Кавалёў (Клімовіч, 82), Лапцеў.

Галы: 0:1 - Стасевіч (24), 1:1 - Сіхарулідзэ (35), 2:1 - Двалі (51), 2:2 - Няхайчык (66).

Папярэджанні: М.Валадзько, Быкаў, Стасевіч, Сіхарулідзэ.

На працягу ўсяго матчу невялікая тэрытарыяльная перавага была на баку гаспадароў поля, але лік адкрылі госці. На 24-й мінуце гульні пасля адной з нямногіх контратак капітан беларускай зборнай дакладным ударам метраў з 20 адправіў мяч у вароты грузінскай каманды. Гаспадары прадаўжалі валодаць ініцыятывай, праз 10 мінут Іраклій Сіхарулідзэ аднавіў раўнавагу, скарыстаўшыся памылкай абаронцаў гасцей. Амаль адразу пасля пачатку другой палавіны сустрэчы грузіны зноў былі больш прадпрымальнымі за сапернікаў, і Лаша Двалі другі раз паразіў вароты беларускай дружыны. Каманда славацкага спецыяліста Уладзіміра Вайса нядоўга была наперадзе - праз 15 мінут верхавую перадачу Ігара Стасевіча з левага фланга атакі замкнуў Павел Няхайчык, які выйшаў на замену ў другім тайме.

У гэтай гульні настаўнік беларускай дружыны Ігар Крывушэнка праверыў вялікую групу маладых ігракоў з клубаў нацыянальнага чэмпіянату. У прыватнасці, свае дэбютныя сустрэчы правялі два галкіперы з дынамаўскіх клубаў. Мінчанін Сяргей Ігнатовіч выйшаў у стартавым складзе, а ў перапынку яго замяніў брастаўчанін Павел Паўлавец.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі