Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 верасня 2017, 14:16

Футбалісты зборнай Беларусі прайгралі Люксембургу ў кваліфікацыі чэмпіянату свету

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі пасля дамашняй вікторыі над балгарамі (2:1) прайгралі ў гасцях камандзе Люксембурга ў кваліфікацыі чэмпіянату свету-2018, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Люксембург - Беларусь - 1:0 (0:0).

31 жніўня. Стадыён "Жазі Бартэль". 3500 гледачоў.

Суддзя - Клейтан Пізані (Мальта).

Люксембург: Жубер; Марцінс (Астроўскі, 78), Янс, Філіпс, Еніш, Радрыгес (Цюрпель, 55), Скендаровіч, Хольтэр, А.Ціль (Хольтэр, 67), Іаахім, да Мота.

Беларусь: Чэрнік; Алісейка, Паліцевіч (Савіцкі, 46), Сівакоў, Філіпенка, Мацвейчык, Драгун, Маеўскі (Сарока, 77), Балановіч, Гардзяйчук (Палякоў, 61), Лапцеў.

Гол - 1:0 - да Мота (60), Папярэджанні: Радрыгес, Філіпс, Балановіч, Палякоў, Драгун.

Паядынак з аўтсайдарам кваліфікацыйнай групы А падапечныя Ігара Крывушэнкі мелі намер правесці ў атакуючым ключы, але гэтага не адбылося. Гаспадары больш валодалі мячом, госці спрабавалі арганізаваць контргульню, але на полі было больш сумбуру, чым асэнсаваных дзеянняў. У складзе беларусаў яўна не хапала плэймейкера, які мог бы рабіць вострыя перадачы ігракам атакі Дзянісу Лапцеву і Міхаілу Гардзейчуку. Зусім не прыкметны быў Станіслаў Драгун, функцыі арганізатара спрабаваў узяць на сябе Сяргей Балановіч, але жаданага рэзультату не было. Адразу пасля перапынку з выхадам на поле Паўла Савіцкага беларусы сталі гуляць значна актыўней і не раз маглі адкрыць лік. Двойчы іх удары траплялі ў каркас варот, іншыя адбівалі абаронцы і варатар, і атакуючы парыў знік. А праз гадзіну гульнявога часу адна з рэдкіх контратак люксембуржцаў завяршылася голам: Даніэл да Мота застаўся адзін каля варот Сяргея Чэрніка і вывеў гаспадароў наперад. У астатні час госці спрабавалі адыграцца, але рэзультат не змяніўся - 0:1. Гэта ўжо другое паражэнне беларусаў ад каманды Люксембуга ў 10 праведзеных сустрэчах. Першае было зафіксавана ў кастрычніку 2007 года ў Гомелі, калі лік быў такі ж.

У іншых учарашніх сустрэчах футбалісты Францыі ў Сен-Дэні разграмілі каманду Нідэрландаў - 4:0 і выйшлі ў лідары групы А. У Сафіі зборная Балгарыі адолела Швецыю - 3:2 і абышла галандцаў у турнірнай табліцы.

Турнірнае становішча пасля 7 тураў: Францыя - 15 ачкоў (розніца мячоў -15-5), Швецыя - 13 (14-7), Балгарыя - 12 (12-14), Нідэрланды - 10 (13-10), Беларусь - 5 (4-12), Люксембург - 4 (7-17).

У матчы 8-га тура беларускія футбалісты 3 верасня прымуць на полі "Барысаў-Арэны" зборную Швецыі (пачатак у 19.00). У Амстэрдаме галандцы згуляюць з балгарамі, каманда Францыі ў Тулузе будзе сапернічаць з Люксембургам.

Матчы 7-га гульнявога дня прайшлі напярэдадні яшчэ ў дзвюх адборачных групах:

В - Венгрыя - Латвія - 3:1, Швейцарыя - Андора - 3:0, Партугалія - Фарэрскія астравы - 5:1. Турнірнае становішча: Швейцарыя - 21 (розніца мячоў - 15-3), Партугалія - 18 (27-4), Венгрыя - 10 (11-8), Фарэрскія астравы - 5 (3-15), Андора - 4 (2-16), Латвія - 3 (3-15).

Н - Бельгія - Гібралтар - 9:0, Кіпр - Боснія і Герцагавіна - 3:2, Грэцыя - Эстонія - 0:0. Турнірнае становішча: Бельгія - 19 (33-2), Грэцыя - 13 (10-3), Боснія і Герцагавіна - 11 (15-8), Кіпр - 10 (8-11), Эстонія - 5 (5-17), Гібралтар - 0 (3-33).

Сёння вечарам пройдуць сустрэчы ў іншых групах:

С - Чэхія - Германія, Нарвегія - Азербайджан, Сан-Марына - Паўночная Ірландыя. Турнірнае становішча пасля 6 тураў: Германія - 18 ачкоў (27-1), Паўночная Ірландыя - 13 (11-2), Чэхія - 9 (9-5), Азербайджан - 7 (3-9), Нарвегія - 4 (6-10), Сан-Марына - 0 (1-30).

Е - Казахстан - Чарнагорыя, Данія - Польшча, Румынія - Арменія. Турнірнае становішча: Польшча - 16 (15-7), Чарнагорыя - 10 (14-7), Данія - 10 (10-6), Румынія - 6 (7-7), Арменія - 6 (7-14), Казахстан - 2 (4-16).

F - Літва - Шатландыя, Мальта - Англія, Славакія - Славенія. Турнірнае становішча: Англія - 14 (10-2), Славакія - 12 (12-4), Славенія - 11 (6-3), Шатландыя - 8 (9-10), Літва - 5 (6-11), Мальта - 0 (2-15).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі