Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 чэрвеня 2018, 10:30

Футбалісты Уругвая выйгралі ў Саудаўскай Аравіі на ЧС у Расіі

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Уругвая перамаглі каманду Саудаўскай Аравіі і разам з Расіяй выйшлі ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Другая гульня ў групе А прайшла пад знакам перавагі паўднёваамерыканцаў. На 23-й мінуце сустрэчы лідар атак зборнай Уругвая Луіс Суарэс забіў гол пасля падачы вуглавога ўдару. Гэты гол стаў пераможным.

У першым туры ўругвайцы перамаглі егіпцян 1:0, набраўшы 6 ачкоў пасля двух гульнявых дзён, разам з расіянамі забяспечылі сабе выхад у 1/8 фіналу. Зборная Расіі ў стартавым матчы разграміла аравійцаў - 5:0, а затым была мацнейшая за каманду Егіпта - 3:1. Турнірнае становішча: Расія - 6 ачкоў (розніца мячоў - 8-1), Уругвай - 6 (2-0), Егіпет - 0 (1-5), Саудаўская Аравія - 0 (0-6).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі