Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 кастрычніка 2017, 11:15

Футбалісты ЦСКА прайгралі швейцарскаму "Базелю" ў Лізе чэмпіёнаў

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі футбольнай Лігі чэмпіёнаў завяршылі першы круг групавога раўнда, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У трэцім туры спаборніцтваў у квартэце А маскоўскі ЦСКА, які трэніруе беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка, прымаў на сваім полі швейцарскі "Базель" і ўступіў з лікам 0:2. Лідар гэтай групы англійскі "Манчэстэр Юнайтэд" гуляў у Лісабоне з аўтсайдарам партугальскай "Бенфікай" і атрымаў трэцюю вікторыю запар - 1:0. Становішча каманд пасля першага круга: "Манчэстэр Юнайтэд" - 9 (8-1), "Базель" - 6 (7-3), ЦСКА - 3 (3-7), "Бенфіка" - 0 (1-8).

Азербайджанскі "Карабах", які выступае ў групе С, пасля двух паражэнняў запар згуляў унічыю ў Баку з мадрыдскім "Атлетыка" - 0:0. У паядынку галоўных фаварытаў лонданскі "Чэлсі" ў сябе дома выйграваў у "Ромы" 2:0, затым уступаў 2:3, і ў выніку сустрэча завяршылася ўнічыю 3:3. Турнірнае становішча: "Чэлсі" - 7 (11-4), "Рома" - 5 (5-4), "Атлетыка" - 2 (1-2), "Карабах" - 1 (1-8).

У групе В бельгійскі "Андэрлехт" у Бруселі буйна прайграў французскаму "Пары Сен-Жэрмену" 0:4. Нямецкая "Баварыя" ў Мюнхене разграміла шатландскі "Селтык" - 3:0. Турнірнае становішча: "Пары Сен-Жэрмен" - 9 (12-0), "Баварыя" - 6 (6-3), "Селтык" - 3 (3-8), "Андэрлехт" - 0 (0-10).

У квартэце D італьянскі "Ювентус" у Турыне вырваў перамогу ў партугальскага "Спортынга" - 2:1. Іспанская "Барселона" на сваім полі засталася ў меншасці ў канцы першага тайма, але ўсё роўна была мацнейшая за грэчаскі "Алімпіякос" - 3:1. Турнірнае становішча: "Барселона" - 9 (7-1), "Ювентус" - 6 (4-4), "Спортынг" - 3 (4-5), "Алімпіякос" - 0 (3-8).

Становішча ў астатніх групах чэмпіёнскай Лігі пасля трох тураў:

Е - "Ліверпуль" (Англія) - 5 (10-3), "Спартак" (Масква, Расія) - 5 (7-3), "Севілья" (Іспанія) - 4 (6-7), "Марыбар" (Славенія) - 1 (1-11).

F - "Манчэстэр Сіці" (Англія) - 9 (8-1), "Шахцёр" (Данецк, Украіна) - 6 (4-4), "Напалі" (Італія) - 3 (5-5), "Феенаорд" (Ратэрдам, Нідэрланды) - 0 (2-9).

Н - "Рэал" (Мадрыд, Іспанія) - 7 (7-2), "Тотэнхэм" (Лондан, Англія) - 7 (7-2), "Барусія" (Дортмунд, Германія) - 1 (3-7), АПАЭЛ (Нікасія, Кіпр) - 1 (1-7).

G - "Бешыкташ" (Стамбул, Турцыя) - 9 (7-2), "Лейпцыг" (Германія) - 4 (4-5), "Порту" (Партугалія) - 3 (6-6), "Манака" - 1 (2-6).

Стартавыя сустрэчы другога круга групавога этапу чэмпіёнскай Лігі адбудуцца 31 кастрычніка і 1 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі