Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 лістапада 2017, 11:49

Футбалісты ЦСКА перамаглі "Базель", "Баварыя" і "ПСЖ" выйшлі ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты маскоўскага ЦСКА пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі атрымалі валявую перамогу над "Базелем" з лікам 2:1 у гасцявым матчы Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым тайме гаспадары мелі перавагу і на 32-й мінуце Дзуфі трапіў у вароты Ігара Акінфеева, які прапусціў гол у 43-м матчы запар у групавым раўндзе чэмпіёнскай Лігі. Пасля перапынку армейцы актывізаваліся: спачатку Алан Дзагоеў зраўнаваў рэзультат, а затым Понтус Вернблум забіў пераможны мяч. Лідар групы А англійскі "Манчэстэр Юнайтэд" у дамашнім паядынку з аўтсайдарам лісабонскай "Бенфікай" атрымаў чацвёртую вікторыю запар - 2:0. Становішча каманд пасля чатырох гульнявых дзён: "Манчэстэр Юнайтэд" - 12 ачкоў (розніца мячоў - 11-1), "Базель" - 6 (8-5), ЦСКА - 6 (5-8), "Бенфіка" - 0 (1-10).

У квартэце В абодва ўдзельнікі 1/8 фіналу ўжо вызначыліся. Імі сталі "Пары Сен-Жэрмен", які разграміў на сваім полі бельгійскі "Андэрлехт" - 5:0, і мюнхенская "Баварыя", якая адолела ў Глазга шатландскі "Селтык" - 2:1. Становішча каманд: "Пары Сен-Жэрмен" - 12 (17-0), "Баварыя" - 9 (8-4), "Селтык" - 3 (4-10), "Андэрлехт" - 0 (0-15).

Азербайджанскі "Карабах" зарабіў другі заліковы бал у групе С, згуляўшы ўнічыю ў гасцях у мадрыдскага "Атлетыка" - 1:1. У другім матчы італьянская "Рома" нечакана буйна перайграла ў сябе дома лонданскі "Чэлсі" - 3:0. Становішча каманд: "Рома" - 8 (8-4), "Чэлсі" - 7 (11-7), "Атлетыка" - 3 (2-3), "Карабах" - 2 (2-9).

У групе D іспанская "Барселона" не змагла перайграць у Пірэі грэчаскі "Алімпіякос" - 0:0. Лісабонскі "Спортынг" і турынскі "Ювентус" згулялі ўнічыю ў партугальскай сталіцы - 1:1. Становішча каманд: "Барселона" - 10 (7-1), "Ювентус" - 7 (5-5), "Спортынг" - 4 (5-6), "Алімпіякос - 1 (3-8).

У астатніх групах стартавыя сустрэчы другога круга адбудуцца сёння позна вечарам:

Е - "Севілья" (Іспанія) - "Спартак" (Масква, Расія), "Ліверпуль" (Англія) - "Марыбар" (Славенія). Турнірнае становішча пасля трох тураў: "Ліверпуль" - 5 (10-3), "Спартак" - 5 (7-3), "Севілья" - 4 (6-7), "Марыбар" - 1 (1-11).

F - "Напалі" (Італія) - "Манчэстэр Сіці" (Англія), "Шахцёр" (Данецк, Украіна) - "Феенаорд" (Ратэрдам, Нідэрланды). Турнірнае становішча: "Манчэстэр Сіці" - 9 (8-1), "Шахцёр" - 6 (4-4), "Напалі" - 3 (5-5), "Феенаорд" - 0 (2-9).

G - "Бешыкташ" (Стамбул, Турцыя) - "Манака", "Порту" (Партугалія) - "Лейпцыг" (Германія). Турнірнае становішча: "Бешыкташ" - 9 (7-2), "Лейпцыг" - 4 (4-5), "Порту" - 3 (6-6), "Манака" - 1 (2-6).

Н - "Тотэнхэм" (Лондан, Англія) - "Рэал" (Мадрыд, Іспанія), "Барусія" (Дортмунд, Германія) - АПАЭЛ (Нікасія, Кіпр). Турнірнае становішча: "Рэал" - 7 (7-2), "Тотэнхэм" - 7 (7-2), "Барусія" - 1 (3-7), АПАЭЛ - 1 (1-7).

За ўсімі гульнямі можна сачыць на тэлеканалах "Беларусь 2" і "Беларусь 5". У 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў выходзяць па дзве лепшыя каманды з кожнага квартэта. Клубы, якія зоймуць трэція месцы, згуляюць у 1/16 фіналу Лігі Еўропы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі